Мінскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 11:
Першай палітычнай нацыянальнай акцыяй камітэта стала арганізацыя і правядзенне ў Мінску шматлюднай маніфестацыі 6 сакавіка 1917 г. у зале мінскай губернскай управы, дзе арганізатары выступілі з прамовамі на беларускай мове пра будучыню беларускага народа і «высокія чалавечыя ідэалы»<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 28.</ref>. неўзабаве яшчэ адной акцыяй Нацыянальнага камітэта стаў мітынг у Мінску, на якім выступілі Павел Аляксюк, Аркадзь Смоліч, Усевалад Фальскі і Фабіян Шантыр, якія віталі расійскую дэмакратыю, Мінскі Савет і заклікалі беларусаў да адзінства і арганізаванасці<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 28.</ref>.
 
12 сакавіка 1917 г. у мінскім кінатэатры «Гигант» камітэт арганізаваў мітынг, на якім выступілі [[Раман Скірмунт]], доктар філасофіі Масоніус, [[Аркадзь Смоліч]], Л.[[Лявон Заяц]], [[Павел Аляксюк]], фабіян[[Фабіян Шантыр]] і Касцецкі. Сход, выказаўшы вітанне ветэранам беларускага руху (паручніку Шаблоўскаму і капітану Адамовічу, якія пацярпелі ад царскай улады), і ўпершыню адкрыта выказаў патрабаванне аб афармленні палітычнай суб'ектнасці [[Беларусі|Беларусі]] ў форме аўтаноміі ў складзе Расіі, якое планавалася агучыць і на Устаноўчым сходзе Расіі, які Часовы ўрад Расіі абвясціў правесці восенню 1917 г. — па пытанні дзяржаўнага ўладкавання новай Расіі: у рэзалюцыі мінскага схода было запісана: ''«Беларусы, стоячы на грунце краёйвай аўтаноміі, будуць выбіраць ва ўстаноўчы сход грамадзян, якія падзяляюць гэты прынцып»''<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 28.</ref>. Пасля мітынгу камітэт правёў кампанію «Дзень беларускага значка» па збору сродкаў на беларускі нацыянальны друк: прадаваліся беларускія нацыянальныя значкі з нацыянальных колераў Беларусі — чырвонага і белага<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 28.</ref>.
 
25-27 сакавіка 1917 г. па ініцыятыве аддзела ў Мінску скліканы [[З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый 1917|З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый (1917)]], які абраў [[Беларускі нацыянальны камітэт, Мінск|Беларускі нацыянальны камітэт]]<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 27, 29.</ref>.