Мінскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 13:
Першай палітычнай нацыянальнай акцыяй камітэта стала арганізацыя і правядзенне ў Мінску шматлюднай маніфестацыі 6 сакавіка 1917 г. у зале мінскай губернскай управы, дзе арганізатары выступілі з прамовамі на беларускай мове пра будучыню беларускага народа і «высокія чалавечыя ідэалы»<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 28.</ref>. неўзабаве яшчэ адной акцыяй Нацыянальнага камітэта стаў мітынг у Мінску, на якім выступілі Павел Аляксюк, Аркадзь Смоліч, Усевалад Фальскі і Фабіян Шантыр, якія віталі расійскую дэмакратыю, Мінскі Савет і заклікалі беларусаў да адзінства і арганізаванасці<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 28.</ref>.
 
12 сакавіка 1917 г. у мінскім кінатэатры «Гигант» камітэт арганізаваў мітынг, на якім выступілі [[Раман Скірмунт]], доктар філасофіі Масоніус, [[Аркадзь Смоліч]], [[Лявон Заяц]], [[Павел Аляксюк]], [[Фабіян Шантыр]] і Касцецкі. Сход, выказаўшы вітанне ветэранам беларускага руху (паручніку Шаблоўскаму і капітану Адамовічу, якія пацярпелі ад царскай улады), і ўпершыню адкрыта выказаў патрабаванне аб афармленні палітычнай суб'ектнасці [[БеларусіБеларусь|Беларусі]] ў форме аўтаноміі ў складзе федэратыўнай Расіі. Гэта быў максімум, чаго можна было патрабаваць у тагачасных умовах ад Часовага ўрада Расіі, які стаяў на прынцыпе «адзінай і недзялімай Расіі». Патрабаванне планавалася агучыць і на Устаноўчым сходзе Расіі, які Часовы ўрад Расіі абвясціў правесці восенню 1917 г. — па пытанні дзяржаўнага ўладкавання новай Расіі: у рэзалюцыі мінскага схода было запісана: ''«Беларусы, стоячы на грунце краёйвай аўтаноміі, будуць выбіраць ва ўстаноўчы сход грамадзян, якія падзяляюць гэты прынцып»''<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 28.</ref>. Пасля мітынгу камітэт правёў кампанію «Дзень беларускага значка» па збору сродкаў на беларускі нацыянальны друк: прадаваліся беларускія нацыянальныя значкі з нацыянальных колераў Беларусі — чырвонага і белага<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 28.</ref>.
 
Праграма камітэта, дзе пераважалі прадстаўнікі Беларускай сацыялістычнай грамады, выказвала патрабаванне 8-гадзіннага працоўнага дня, гарантавання мінімуму зарабатнай платы, але з падачы яго кіраўніцтва на чале са Скірмунтам імкнулася не падкрэсліваць класавых адрозненняў, а акцэнтаваць увагу на патрабаванні аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 28—29.</ref>.