Алонса дэ Ахеда: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 30:
Алонса дэ Ахеда нарадзіўся ў высакароднай [[Іспанія|іспанскай]] [[сям'я|сям'і]]. Прымаў удзел у [[Рэканкіста|Рэканкісце]], заставіў апісанне аблогі [[Горад Гранада|Гранады]]. У [[1493]] г. на чале аднаго з караблёў выправіўся разам з [[Хрыстафор Калумб|Х. Калумбам]] у [[Новы Свет]]. Падчас экспедыцыі выявіў на [[востраў Гаіці|Гаіці]] [[золата]]. Пры задушэнні паўстання [[таіна]] ўзначальваў частку іспанскіх узброеных фарміраванняў, захапіў правадыра паўстання Каанаба ў палон.
 
У [[1499]] - [[1500]] гг. Алонса дэ Ахеда стаяў на чале новай экспедыцыі, арганізаванай пры пасрэдніцтве [[Рымска-Каталіцкая Царква|каталіцкага касцёла]] без дазволу Х. Калумба. У ёй таксама прымалі ўдзел [[Амерыга Веспучы]] і [[Хуан дэ ла Коса]]. Маршрут экспедыцыі адрозніваўся ад папярэдніх плаванняў. Алонса дэ Ахеда прайшоў уздоўж берагоў [[Афрыка|Афрыкі]] да [[Паўвостраў Зялёны мыс|Зялёнага мыса]], пасля чаго павярнуў караблі на захад. У выніку экспедыцыі былі даследаваны ўзбярэжжы [[Гвіяна|Гвіяны]] і [[Венесуэла|Венесуэлы]], адкрыты астравы [[Аруба]] і [[Кюрасаа]], а таксама возера [[Маракайба]]. Чальцы экспедыцыі былі першымі [[Еўропа|еўрапейцамі]], якія ступілі на зямлю [[мацярык|мацерыковай]] [[Паўднёвая Амерыка|Паўднёвай Амерыкі]]. Аднак з [[эканоміка|эканамічнага]] пункту гледжання плаванне было стратным. Для пакрыцця выдаткаў іспанцы захапілі на [[Багамскія астравы|Багамскіх астравах]] у [[рабства]] [[індзейцы|індзейцаў]]-[[лукая]]. Пасля вяртання ў Іспанію Алонса дэ Ахеда выступаў светкам у раследавані дзейнасці Х. Калумба.
 
== Спасылкі ==