Алонса дэ Ахеда: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 36:
Нягледзячы на правал другой экспедыцыі, у [[1508]] г. кароль прызначыў Алонса губернатарам [[Новая Андалусія|Новай Андалусіі]]. У лістападзе [[1509]] г. флатылія з 4 суднаў і болей за 300 маракоў і [[канкістадоры|канкістадораў]], сярод якіх былі [[Эрнан Картэс]] і [[Франсіска Пісара]], на чале Ахеды спынілася каля берагоў сучаснай Калумбіі. Згодна патрабаванням Ахеды, першымі ў кантакт з мясцовымі індзейцамі ўступілі місіянеры. Яны чыталі спецыяльна падрыхтаваны заклік, што павінен быў прімірыць карэннае насельніцтва з каланістамі. Аднак і індзейцы, і канкістадоры парушылі мір. У адказ на знішчэнне канкістадорамі цэлай вёскі, індзейцы падрыхтавалі засаду супраць атрада Алонса дэ Ахеды і забілі большасць яго салдат. Нечаканая падтрымка з боку [[Дыега дэ Нікуэса|Дыега дэ Нікуэсы]] дазволіла губернатару Новай Андалусіі ўзнавіць свае сілы і рушыць уздоўж узбярэжжа. У [[1510]] г. ён заснаваў [[крэпасць]] і паселішча Сан-Себасцьян. Недахоп ежы і раненне вымусілі Алонса пакінуць у Сан-Себасцьяне невялікі атрад на чале Ф. Пісара і вяртацца за дапамогай у Санта-Дамінга. Аднак яго флатылія пацярпела падчас [[ураган]]а, трапіла ў рукі [[пірацтва|піратаў]] і ў давяршэнне патанула каля берагоў [[Востраў Куба|Кубы]]. Ахеда ўзначаліў паход выжылых да бліжэйшага паселішча, у выніку быў выратаваны і праз [[востраў Ямайка|Ямайку]] вярнуўся ў Санта-Дамінга.
 
Падчас злапомнага вяртання з Новай Андалусіі на Гаіці Алонса дэ Ахеда даў зарок прысвяціць рэштку свайго жыцця [[бог]]у, таму адмовіўся ад пасады губернатара і пражыў апошнія гады жыцця ў [[кляштар]]ы ў Санта-Дамінга. [[Барталамэ де Лас-Касас]] пісаў, што ён памёр у беднасці і пажадаў быць пахаваным каля ўваходу ў кляштар, каб мінакі ступалі на яго магілу ў навучанне за яго грахі.
 
== Памяць ==