Розніца паміж версіямі "Плутон (карлікавая планета)"

 
== Адметнасці ==
Плутон вельмі блізкі ў памерах да свайго спадарожніка [[Харон, спадарожнік Плутона|Харона]]. Гэта ставіць пытанне спосабу ўтварэння такой сістэмы. Паводле адной з гіпотэз, Харон і рэшта спадарожнікаў былі адарваны ад Плутона ў выніку ударнагаўдарнага сутыкнення з іншым нябесным целам блізкай да Плутона масы.
 
Арбіта Плутона моцна выцягнута, і [[Сонца]] далёкае ад яе геаметрычнага цэнтру (''гл. таксама:'' [[эксцэнтрысітэт]]). Разам з моцным (~17,1°) нахілам плоскасці арбіты да [[экліптыка|экліптыкі]], гэта прыводзіць да таго, што Плутон на пэўных частках сваёй арбіты бывае бліжэйшым да Сонца за [[планета Нептун|Нептун]], напр. у 1979 – 11.2.1999. Гэта дае падставы меркаваць, што Плутон не класічная планета, а цела з [[пояс Койпера|поясу Койпера]], або страчаны спадарожнік Нептуна.
 
Тэмпература паверхні Плутона ніжэйшая, чым прагназавалася з улікам толькі геалогіі і сонечнага асвятлення, з-за [[анты-парніковы эфект|анты-парніковага эфекту]].<ref>Паводле дадзеных назіранняў з SMA (Submillimeter Array) на Гавайскіх а-вах, 2006.</ref>