Клайд Уільям Томба: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Клайд Уільям Томба '''Клайд Уільям Томба''' ({{lang-en|Clyde William Tombaugh}}; {{ДН|4|2|19...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:58, 15 ліпеня 2015

Клайд Уільям Томба (англ.: Clyde William Tombaugh; 4 лютага 1906, Стрытар, Ілінойс — 17 студзеня 1997, Лас-Крусес, Нью-Мексіка) — амерыканскі астраном, які адкрыў малую планету Плутон ў 1930 годзе і шэраг астэроідаў.

Файл:ClydeTombaugh2.gif
Клайд Уільям Томба

Біяграфія

У канцы 1928 года дырэктар Лоўэлаўскай абсерваторыі доктар Слайфер (1875—1969) даслаў Клайду ліст з запрашэннем на працу. Ён быў залічаны ў штат у якасці лабаранта-фатографа.

У пачатку красавіка 1929 года, Клайд, з дапамогай 13-дзюймовага астрографа, прыступіў да фатаграфавання зорак у сузор'і Блізнят, дзе па вылічэннях Лоўэла павінна была знаходзіцца «Планета Ікс». Для пошуку невядомай планеты параўноўваў здымкі аднаго і таго ж участка неба з інтэрвалам 2-3 ночы на ​​блінк-кампаратары.

Клайд пры выкананні гэтай праграмы адкрыў новую камету, сотні новых астэроідаў, шмат пераменных зорак; правёў даследаванне па прасторавым размеркаванні галактык.

18 лютага 1930 года, аналізуючы фотапласцінкі, Клайд адкрыў Плутон. У 1932 Клайд Томба паступіў у Канзаскі ўніверсітэт, які скончыў у 1936. Працягваў працаваць у Лоўэлаўскай абсерваторыі да 1943 года. У 1943—1945 выкладаў у Арызонскім каледжы ў Флагстафе, у 1945—1946 — у Каліфарнійскім універсітэце ў Лос-Анджэлесе.

З 1946 працаваў у Абердзінскай балістычнай лабараторыі ў Лас-Крусес (штат Нью-Мексіка), з 1955 — таксама ва ўніверсітэце штата Нью-Мексіка (з 1965 — прафесар, з 1973 — ганаровы прафесар).