Палескія чыгункі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
катэгорыя
Радок 1:
[[Файл:Барановичи вокзалъ.jpg|thumb|250 px|Вакзал станцыі Баранавічы]]
'''Палеская чыгунка'''
'''Пале́ская чыгу́нка''' — дзяржаўная сетка [[Чыгунка|чыгунак]], пабудаваных у [[1882]]—[[1907]] гадах. Праходзіла па тэрыторыі [[Віленская губерня|Віленскай]], [[Гродзенская губерня|Гродзенскай]], [[Віцебская губерня|Віцебскай]], [[Мінская губерня|Мінскай]], [[Валынская губерня|Валынскай]], [[Магілёўская губерня|Магілёўскай]], [[Чарнігаўская губерня|Чарнігаўскай]], [[Арлоўская губерня|Арлоўскай губерніяў]]. Дарога знаходзілася ў вядзенні [[Міністэрства шляхоў зносін|МШЗ]] (управа ў [[Вільня|Вільні]]).
 
== Гісторыя ==
Ідэя пабудовы належыць імператару [[Аляксандр III, імператар расійскі|Аляксандру III]], які звярнуў увагу на недахоп стратэгічных шляхоў зносін у стратэгічным заходнім напрамку, а таксама на тое, што велізарныя прасторы з-за адсутнасці камунікацый заставаліся нявыкарыстанымі, губляліся вялікія запасы лесу, бо яго не магчыма было вывезці. Указ аб пабудове Палескай чыгункі выданы [[29 мая]] [[1882]], [[14 лютага]] [[1883]] пачалося будаўніцтва. Аб тым, што яе будаўніцтву надавалася надзвычай важнае, дзяржаўнае значэнне, сведчыць тое, што вялося яно хуткімі тэмпамі. У снежні 1884 года быў адкрыты рух Вільна — Лунінец, а ў жніўні 1885 Лунінец — Роўна.
[[Файл:Lietuvos gelezinkeliai headquarter in Vilnius1.JPG|thumb|250px|Будынак адміністрацыі Палескай чыгункі ў [[Вільня|Вільні]] (цяпер адміністрацыйны будынак ААТ «[[Літоўская чыгунка]]»)]]
Да з'яўлення першай чыгуначнай лініі на тэрыторыі Беларусі група буйных палескіх землеўласнікаў, сярод якіх былі князі [[Эдвін Друцкі-Любецкі]], [[Уладзіслаў Сангушка|Уладзіслаў]] і [[Раман Сангушка|Раман Сангушкі]], [[Пётр Вітгенштэйн]], графы [[Іван Тышкевіч]], [[Аўгуст Замойскі]], [[Стэфан Патоцкі|Стэфан]] і [[Канстанцін Патоцкі|Канстанцін Патоцкія]], хадайнічалі аб пракладцы чыгункі ад [[Беласток]]а цераз [[Пружана|Пружаны]] ў [[Пінск]] і далей на [[Валынь]]. Аднак у сувязі з падзеямі [[Паўстанне 1863—1864 гадоў|паўстання 1863—1864 гадоў]] ужо прынятае рашэнне было перагледжана і прызнанае неадпаведным мэтам ураду, які мкнуўся звязваць заходнія губерні не з Царствам Польскім, а з цэнтрам імперыі<ref name="trviescik">{{артыкул|аўтар = Андрей Киштымов, Валентина Яновская.|загаловак = По семи губерниям|арыгінал = |спасылка = http://www.rw.by/index.php?option=com_content&view=article&id=5494:2012-05-11-14-08-00&catid=39:2009-12-01-16-52-40&Itemid=86|аўтар выдання = |выданне = Транспортный вестник|тып = |месца = |выдавецтва = |год = 10 мая 2012|выпуск = |том = |нумар = |старонкі = |isbn = }}</ref>.
 
З пачатку 1880-х царскі ўрад актыўна заняўся нацыяналізацыяй прыватных чыгунак і пабудовай новых дарог. У 1891—1896 былі выкуплены [[Лібава-Роменская чыгунка|Лібава-Роменская]], [[Пецярбургска-Варшаўская чыгунка|Пецярбургска-Варшаўская]], [[Дзвінска-Віцебская чыгунка|Дзвінска-Віцебская]], [[Арлоўска-Віцебская чыгунка|Арлоўска-Віцебская]], [[Паўднёва-Заходняя чыгунка|Паўднёва-Заходняя]] і [[Маскоўска-Брэсцкая чыгунка|Маскоўска-Брэсцкая чыгункі]].
 
У 1881 годзе было падпісана найвышэйшае павяленне пра будаўніцтва 136-вёрставай галіны [[Жабінка]] — [[Пінск]], дзе ўпершыню ў будаўніцтве чыгунак былі выкарыстаны [[чыгуначныя войскі]]. Дарога была пабудавана за адно лета. Гэтаму спрыялі раўнінная мясцовасць і амаль поўная адсутнасць штучных пабудоў. [[9 лістапада]] [[1882]] на галіне быў распачаты пасажырскі і таварны рух. Лінія мела 74 масты, абслугоўвалася 8 паравозамі і 272 вагонамі.
 
[[24 студзеня]] [[1883]] ваенны міністр ізноў абвясціў пра неабходнасць будаўніцтва стратэгічных чыгунак праз [[Палессе]]. Гэтым разам сябры Асобае нарады загадалі мініст­ру шляхоў зносін прыняць усе меры дзеля своечасовага, не пазней чым трох­гадовага тэрміна сканчэння пабудовы Палескай чыгункі. У красавіку пачалося будаўніцтва ўчастку [[Вільня]] — [[Лунінец]] і Лунінец — Пінск даўжынёй 353 вярсты, адчыненага 30 снежня 1884, а таксама ўчастку Лунінец — [[Роўна]] даўжынёю 182 вярсты, адчыненага 2 жніўня 1885 года. У 1886 былі ўведзены ў эксплуатацыю ўчасткі Лунінец — [[Гомель]] і [[Баранавічы]] — [[Беласток]].
 
У [[1886]] [[Вільня-Ровенская чыгунка|Вільня-Ровенская]] і [[Пінская чыгунка|Пінская чыгункі]] перайменава­ныя ў Палескія чыгункі. Пасля адкрыцця 8 жніўня 1887 года галіны Гомель — [[Бранск]] агульная іх даўжыня склала 1408 вёрст.
 
У маі [[1918]] перададзеная [[Народны камісарыят шляхоў зносін|НКШЗ]]. Некаторыя лініі адышлі да [[Польшча|Польшчы]]. Па стане на пачатак [[1991]] года большасць ліній уваходзіла ў склад [[Беларуская чыгунка|Беларускай]] і [[Прыбалтыйская чыгунка|Прыбалтыйскай чыгунак]].
 
== Значэнне ==
Палеская чыгунка злучала паўднёвы захад [[Расійская імперыя|Расіі]] з прыбалтыйскім, паўночна-заходнім, цэнтральна-прамысловым раёнамі. Мела ваенна-стратэгічнае значэнне, спрыяла распрацоўцы лясных масіваў Палесся, развіццю дрэваапрацоўчай і гарбарнай прамысловасці, росту гарадоў ([[Вільня|Вільні]], [[Слуцк]]у, [[Беласток]]у, [[Брэст|Брэста]], [[Гомель|Гомеля]], [[Бранск]]у). Адыгрывала істотную ролю ў экспарце лесу і яго вывазе на ўнутраны рынак.
 
== Асноўныя лініі ==
* [[Жабінка]] — [[Пінск]] ([[1882]])
* [[Вільня]] — [[Лунінец]] — Пінск ([[1884]])
* Лунінец — [[Роўна]] ([[1885]])
* Лунінец — [[Гомель]]
* [[Беласток]] — [[Баранавічы]] ([[1886]])
* Гомель — [[Бранск]] ([[1887]])
* [[Брэст]] — Жабінка — Бранск ([[1887]])
* [[Масты]] — [[Гродна]] ([[1907]])
Працягласць (паводле саслоўя на [[1913]] год) — [[1904]] вярсты (у тым ліку 1039 вёрст — дзвюхкалейнага шляху).
 
== Рухомы склад ==
У 1885 годзе на Палескай чыгунцы налічвалася: 68 [[паравоз]]аў, 200 [[Пасажырскі вагон|пасажырскіх вагонаў]] і 1511 [[Грузавы вагон|грузавых вагонаў]]. У 1905 — 410 пасажырскіх вагонаў і 7927 грузавых<ref>{{cite web|author = |last = |first = |authorlink = |coauthors = |date = 12 студзеня 2010|url = http://www.rw.by/index.php?option=com_content&view=article&id=34%3Ahistory-of-railroadbuilding&catid=6%3A2009-12-01-16-36-28&Itemid=1|title = Полесские железные дороги|format = |work = История строительства железных дорог в Беларуси|publisher = [[Беларуская чыгунка]]|date = 6 ліпеня 2012|language = ru|postscript = }}</ref>.
 
== Інфраструктура ==
На Палескай чыгунцы былі пабудаваны чыгуначныя майстэрні (у [[Пінск]]у, [[Вільня|Вільні]], [[Гомель|Гомелі]]). На дарозе ўзведзеныя 412 драўляных і 235 металічных мастоў, 6 [[пуцепровад]]аў і іншыя штучныя пабудовы. Адчынены [[шпаланасычальны завод]], 72 [[пакгаўз]]ы. Дзейнічалі 17 вучэльняў і школ (на ст. Баранавічы, Брэст, Пінск, Лунінец), курсы па падрыхтоўцы службоўцаў па камерцыйным і тэхнічным руху.
 
{{Зноскі}}
 
== Літаратура ==
* {{кніга
|аўтар =
|частка = Полесские железные дороги
|загаловак = Железнодорожный транспорт: Энциклопедия
|арыгінал =
|спасылка =
|адказны = Гл. ред. Н. С. Конарев
|выданне =
|месца = М.
|выдавецтва = Большая Российская энциклопедия
|год = 1994
|том =
|старонкі = 315
|старонак =
|серыя =
|isbn = 5-85270-115-7
|тыраж =
}}
* [[:s:ru:ЭСБЕ/Полесские железные дороги|Полесские железные дороги]] // {{Крыніцы/ЭСБЕ}}
 
== Спасылкі ==
* [http://www.rw.by/index.php?option=com_content&view=article&id=5494:2012-05-11-14-08-00&catid=39:2009-12-01-16-52-40&Itemid=86 Гісторыя будаўніцтва Палескай чыгункі]{{ref-ru}}
* [http://150let.rw.by/zheleznye_dorogi/stroitelstvo_pervyh_dorog/ Строительство первых дорог]{{ref-ru}}
* [http://rrh.agava.ru/encyclopedia/railroads/poless.htm Полесские железные дороги]{{ref-ru}}
 
[[Катэгорыя:Гістарычныя чыгункі Расіі]]