Адкрыць галоўнае меню

Змены

З [[1910]] года член [[БСГ|Беларускай сацыялістычнай грамады]] (БСГ). Актыўны ўдзельнік клуба [[Беларуская хатка (Мінск)|«Беларуская хатка»]] ў [[Мінск]]у. У пачатку [[1911]] атрымаў пасаду тапографа-таксатара ў лясным бюро [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі]], што дазволіла былому апальнаму студэнту за два гады пабываць у многіх кутках Беларусі, асабліва ў Віленскай і Гродзенскай губернях, і было карысным для напісання кнігі «Геаграфія Беларусі» (1919)<ref>''Ліс, А.'' Цяжкая дарога свабоды... С. 197—198.</ref>.
 
На канферэнцыі БСГ у чэрвені 1917 г. увайшоў у склад яе часовага ЦК, быў рэдактарам газеты «Грамада». Удзельнік [[Першы Усебеларускі з'езд|УсвбеларускагаУсебеларускага з'езда]] [[1917]] ў Мінску.
 
У [[1918]] Аркадзь Смоліч стаў адным з ініцыятараў абвяшчэння [[БНР|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. У 1-м урадзе ([[Народны сакратарыят, БНР|Народным Сакратарыяце]]) БНР Смоліч займаў пасаду народнага сакратара асветы. Пасля распаду БСГ разам з іншымі беларускімі дзеячамі ў красавіку 1918 арганізаваў [[Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя, 1918|Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю]], аўтар праекта яе праграмы, адзін з тэарэтыкаў беларускай сацыял-дэмакратыі. У 1918 знаходзіўся ў [[Гродна|Гродне]], у час паўторнага наступлення палякаў на Беларусь (верасень 1920) пераехаў у [[Вільня|Вільню]]. Удзельнічаў у стварэнні [[Таварыства беларускай школы]] і быў яго першым старшынём, працаваў настаўнікам у [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]].