Аркадзь Антонавіч Смоліч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др ++
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
У [[1918]] Аркадзь Смоліч стаў адным з ініцыятараў абвяшчэння [[БНР|Беларускай Народнай Рэспублікі]]. У 1-м урадзе ([[Народны сакратарыят, БНР|Народным Сакратарыяце]]) БНР Смоліч займаў пасаду народнага сакратара асветы. У 1918—1922 знаходзіўся ў Гродне і Вільні. Быў адным з заснавальнікаў [[Таварыства беларускай школы]], працаваў настаўнікам у [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]], напісаў падручнік "Геаграфія Беларусі" (Вільня, 1919).
 
Вярнуўся ў [[Мінск]] у жніўні 1922. Працаваў загадчыкам планава-эканамічнага аддзела Наркамата земляробства. Адначасова з 1923 дацэнт, прафесар (1927) і загадчык кафедры ў БДУ. З 1925 нам. старшыні [[Інбелкульт]]а, кіраўнік сельскагаспадарчай секцыі і камісіі па раянаванні БССР, быў старшынёй [[Цэнтральнае бюро краязнаўства|Цэнтральнага бюро краязнаўства]]. У 1928 абраны правадзейным членам Расійскага геаграфічнага таварыства, узнагароджаны ім малым залатым медалём. З 1929 член Прэзідыума [[БелАН]]. Пачынальнік айчыннай геаграфічнай навукі, аўтар першага акадэмічнага падручніка па геаграфіі Беларусі.
 
Арыштаваны 26.6.1930 па справе «[[Саюз вызвалення Беларусі, справа|Саюза вызвалення Беларусі]]». Паводле пастановы калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 за «''шкодніцтва і антысавецкую агітацыю''» да 5 гадоў пазбаўлення волі, сасланы на 5 гадоў у Осу Пермскай вобл., потым у Ішым Цюменскай вобл. Вызвалены ў жніўні 1935. Зноў арыштаваны ў ноч з 17-18.6.1937. Паводле рашэння тройкі УНКУС па Омскай вобл. прыгавораны да расстрэлу, расстраляны ў Омскай турме 17.6.1938. Па 1-м прыгаворы рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 10.6.1988, па 2-м прэзідыумам Цюменскага абласнога суда — 9.2.1957. Групавая справа С. і іншых № 20951-с з фота­здымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.