Іосіф Антонавіч Гашкевіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дата нар. паводле новага стылю
Радок 36:
У 1839-49 гадах у складзе Рускай духоўнай місіі ў [[Пекін]]е. Даследаваў культуру Кітая, вывучаў [[кітайская мова|кітайскую]], [[карэйская мова|карэйскую]] і [[японская мова|японскую]] мовы. Адначасова займаўся пытаннямі [[астраномія|астраноміі]] і метэаралогіі, сабраў калекцыю насякомых. У якасці драгамана (перакладчыка) суправаджаў на фрэгаце «Палада» дыпламатычную місію Я. В. Пуцяціна ў [[Японія|Японію]] (1852-55). 3 яго ўдзелам заключаны руска-японскі дагавор 1855. Па дарозе з Японіі захоплены ў палон англічанамі (з прычыны Крымскай вайны 1853-56), знаходзіўся ў [[Ганконг]]у, потым у Англіі. На працягу дзевяці месяцаў у палоне Іосіф Гашкевіч сумесна з японскім ​манахам Тацібана Каосай склаў 450 старонак першага японска-рускага ​слоўніка. У [[1856]] годзе вярнуўся ў Расію.
 
У [[1858]]-[[1865]] гадах першы расійскі консул у Японіі (на Хакадатэ), адначасова выкладаў у Хакадацкай рускамоўнай школе. Адзін з першых іншаземцаў, якому дазволілі наведаць унутраную Японію, у т.л. двор [[сёгун]]а (правіцеля Японіі) у Эда (цяпер [[Токіа]]). У [[1865]] годзе з сям'ёй вярнуўся на радзіму. У [[1867]] годзе выйшаў у адстаўку і жыў у маёнтку [[Вёска Малі|Малі]] (цяпер [[Астравецкі раён]]), дзе працягваў займацца ўсходняй філалогіяй.
 
Шматлікія калекцыі флоры і фаўны Паўднёвай Афрыкі і Паўднёва-Усходняй Азіі, сабраныя ў час падарожжаў, Іосіф Гашкевіч перадаў Заалагічнаму музею АН у Пецярбургу. Выдадзены ім першы ў Расіі «Японска-рускі слоўнік» ([[1857]], разам з Тацібана Каосай) адзначаны медалём Пецярбургскай АН і Дзямідаўскай прэміяй. Яго імём названы апісаныя ім невядомыя раней віды насякомых, заліў у Паўночнай Карэі (па-карэйску Чосанман).