Мікенская цывілізацыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Micean civ be.gif|thumb|350 px|Распаўсюджанне Мікенскай цывілізацыі]]
{{Гісторыя Грэцыі}}
'''Міке́нская цывілізацыя''', '''Міке́нская культура''' — [[ахейцы|ахейская]] [[цывілізацыя]] [[бронзавы век|бронзавага веку]] ([[17 стагоддзе да н.э.|XVII]] — [[12 стагоддзе да н.э.|XII]] стст. да н. э.). Разглядаецца як частка [[эгейская культура|эгейскай цывілізацыі]]. Назва дадзена па найменню старажытнага [[горад]]а [[Мікены]] на паўвостраве [[Пелапанес]].
 
== Даследаванне ==
[[File:Lion Gate Mykene with Wilhelm Dörpfeld and Heinrich Schliemann.jpg|thumb|left|Нямецкія археолагі падчас раскопак у Мікенах. Фота 1884—1885 гг.]]
[[Старажытнагрэчаская міфалогія]] і [[эпас|эпічныя творы]] доўгі час з'яўляліся адзінай крыніцай [[гісторыя|гісторыі]] Мікенскай цывілізацыі. [[Міф]]ы апавядалі пра заснаванне [[горад|гарадоў]], [[культура|культурных]] першапродкаў і подзвігі герояў, у тым ліку [[Данай|Даная]], [[Кадм]]а, [[Пелоп]]а, [[Эдып]]а, [[Персей|Персея]], [[Тэсей|Тэсея]], [[арганаўты|арганаўтаў]] і інш. Эпічны [[Траянскі цыкл]], найбольш вядомымі творамі якога з'яўляюцца [[Іліяда]] і [[Адысея]] [[Гамер]]а, апавядаў пра вайну [[ахейцы|ахейцаў]] супраць малаазіяцкіх [[тэўкры|тэўкраў]] і спусташэнне ахейцамі [[Троя|Троі]]. У міфах і эпічных творах узгадваліся такія буйныя ахейскія цэнтры [[Балканскі паўвостраў|балканскай]] [[Элада|Элады]], як [[Мікены]], [[Тырынф]], [[Горад Афіны|Афіны]], [[Горад Фівы, Грэцыя|Фівы]], [[Горад Аргас|Аргас]], [[Спарта]] і інш. Акрамя таго, у іх казалася пра ахейскія калоніі на [[Востраў Кіпр|Кіпры]] і ў Заходнім [[Міжземнае мора|Міжземнамор'і]].
 
Радок 11 ⟶ 12:
 
== Гісторыя ==
[[File:0159 - Archaeological Museum, Athens - Mask from Mycenae - Photo by Giovanni Dall'Orto, Nov 10 2009.jpg|thumb|left|Залатая маска з шахтавай магільні ў Мікенах]]
Узнікненню мікенскай [[археалагічная культура|археалагічнай культуры]] ў [[Балканскі паўвостраў|балканскай]] [[Грэцыя|Грэцыі]] непасрэдна папярэднічала сярэдняя [[эладская культура]] (MH), якая развівалася ў шчыльнай сувязі з культурай астравіцян-[[мінойцы|мінойцаў]] і, відавочна, належыла [[мінійцы|мінійцам]]. Іх [[этнас|этнічная]] прыналежнасць да канца не высветлена. Існуюць думкі, што мінійцы належылі да насельніцтва, якое папярэднічала [[індаеўрапейцы|індаеўрапейцам]], або маглі быць індаеўрапейцамі, нават блізкімі да [[ахейцы|ахейцаў]]. Менавіта, з прыходам індаеўрапейскіх плямён ахейцаў на поўдзень балканскай Грэцыі, які прыкладна супадае з пачаткам [[Мінойская цывілізацыя#Перыядызацыя|эпохі новых палацаў]] на [[Востраў Крыт|Крыце]] і датуецца прыблізна [[1700 да н.э.|1700]] г. да н. э., даследчыкі звязваюць узнікненне Мікенскай цывілізацыі.