Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя''' ''(БСДРП)'' — арганізацыя бальшавіцкага кірунку, існавала з восені [[1917]] да красавіка [[1918]]. Створана ў [[Петраград]]зе на аснове Нарвенскай арганізацыі [[БСГ|Беларускай сацыялістычнай грамады]] (БСГ), спачатку налічвала каля 500 чл., у асноўным рабочых. Пазней да БСДРП далучылася Гельсінгфорская арганізацыя БСГ, якая аб'ядноўвала каля 200 маракоў [[Балтыйскі флот|Балтыйскага флоту]]. У выканаўчы камітэт уваходзілі [[Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў|A. Р. Чарвякоў]], [[I. В. Лагун]], Ю. У. Памецка, У. В. Скарынка, [[AА. XХ. Усціловіч]] (Усціновіч) і інш.
 
Вяла палітычную і культурна-асветную работу сярод беларусаў у Петраградзе і яго ваколіцах. Мела прадстаўнікоў у ВЦВК (Усціловіч, з снежня 1917) і Пецяргофскім раённым Савеце Петраграда (Памецка, з лютага 1918). Напачатку БСДРП працягвала падтрымліваць арганізацыйныя сувязі з БСГ, поруч з ёю ў веасні 1917 уваходзіла ў Савет нацыянальных сацыялістычных партый, які аб'ядноўваў дробнабуржуазныя арганізацыі рэгіенаў Расіі. Члены БСДРП бралі ўдзел у [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкім узброеным паўстанні]] ў Петраградзе. У снежні 1917 партыя ўдзельнічала ў перавыбарах камітэта [[Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны|Беларускага таварыства ў Петраградзе па аказанню дапамогі пацярпелым ад вайны]]. Накіравала дэлегатаў на [[Першы Усебеларускі з'езд|Усебеларускі з'езд]] і пасля яго разгону падала заяву ў ЦК [[КПСС|РСДРП(б)]] з патрабаваннем стварыць камісію для расследавання гэтага здарэння. У студзені 1918 разам з іншымі беларускімі арганізацыямі ў Петраградзе, што стаялі на платформе савецкай улады, удзельнічала ў стварэнні [[Белнацком|Беларускага нацыянальнага камісарыята]] (Белнацкома), ягоо камісарам прызначаны Чарвякоў. У лютым 1918 многія члены БСДРП удзельнічалі ва ўзброенай абароне Петраграда ад германскіх інтэрвентаў. Пры садзеянні Пецяргофскага Савета партыя арганізавала кулямётныя курсы. Разам з ваенным аддзелам Белнацкома стварыла атрад Чырвонай гвардыі, які ўвайшоў у Камуністычны атрад Петраградскага камітэта РКП(б) (300 чал., камандзір Усціловіч). У красавіку 1918 на аснове БСДРП створана [[Беларускія секцыі РКП(б)#Петраградская секцыя|беларуская секцыя РКП(б)]] пры Пецяргофскім райкоме РКП(б).