Комант: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
лінк, кам.кантынгенту
Радок 5:
У [[1273]], а пасля ў [[1278]] Комант начале судаваўскага войска пры падтрымцы войска [[ВКЛ]] спусташыў Кульмскую зямлю ва ўладаннях Тэўтонскага ордэна, ваяваў каля гарадоў Кульма і Торуня, замкаў Вельсайс, Граўдэнц, Зантыр, Клемент, Ліпу, Марыенвердэр, Пловіст, Рэдзін, Турніц і Хрыстбург. У 1280 немцы спалілі рэзідэндыю Команта, у адказ ён уварваўся і парабаваў [[Самбія|Самбію]] дзе ўзяў у палон [[Людвіг фон Лібенцэль|Людвіга фон Лібенцэля]], але праз нейкі час вызваліў яго. Тымчасова, недзе да [[1281]], Комант з Судавіі, пазбягаючы ціску з боку Ордэна, перасяліўся на [[Русь]] — у тую яе частку што належала [[ВКЛ]], хутчэй за ўсё ў [[Гародня|Гародню]]. Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што у часы кіравання [[Трайдзень|Трайдзеня]], Комант быў другім чалавекам у ВКЛ пасля вялікага князя. Магчыма, што ў хуткім часе пасля свайго пераезду ў ВКЛ ён мог быць перведзены ў заходнюю [[Жамойць]], — так дазваляе думаць назва вескі Скаманты ({{lang-lt|Skomantų}}) і вялізнае замчышча побач, выдатна ўмацаванае ў [[13 ст.]], якія размешчаны непадалёк ад колішняга [["Замак Гедзіміна"|"замка Гедзіміна"]].
 
У [[1282]] або [[1283]] Комант, магчыма незадаволены сваім статусам у ВКЛ пасля смерці Трайдзеня (1282), перабег да крыжакоў, быў імі ахрышчаны і некаторы час жыў у [[замак Балга|замку Балга]]. У [[1284]] Комант быў правадніком і начальнікам прускага атраду ў складзе нямецкага войска падчас [[крыжацкі паход на Гродна, 1284|паходу на Гародню]], а вясной [[1285]] ён атрымаў невялікі надзел зямлі ў [[Натангія|Натангіі]] і разам з трыма сынамі пасяліўся ў тамтэйшай весцы Сцігены ({{lang-de|Steegen}}, {{lang-pl|Stegny}}, [[Пруская мова|прус.]]: ''*Stigeni''; ад [[Пруская мова|прус.]]: ''stīgē'' – адрына; цяпер Эльбінгскі павет Польшчы). Там ён у хуткім часе і памер. Верагодна, што ў хуткім часе пасля 1285 (можа ў [[1289]]) нехта з пражываючых у Стыгенах сыноў Команта мог вярнуцца ў ВКЛ.
 
Некаторыя гісторыкі, напрыклад, працуючы ў Літве брытанец [[Стывен Роўвел]], атаясалівае Камонта з згаданым у [["Задоншчына"|"Задоншчыне"]], аповесці кан. [[14 ст.]], бацькам ці цесцем [[Гедзімін]]а {{вызн2|1=Скаламендам}}. Паводле "Задоншчыны", удзельнікі [[Кулікоўская бітва|Кулікоўскай бітвы]] ([[1380]]) [[Андрэй Альгердавіч|Андрэй]] і [[Дзмітрый Альгердавіч|Дзмітрый]] Альгердавічы называюць сябе праўнукамі Скаламендавымі ''«Брате Дмитрей, сами есмя собе два браты, сынове Олгордовы, а внуки есмя Едимантовы, а правнуки есми Сколомендовы»''. Польскі гісторык [[Ежы Ахманьскі]] мяркуе, што слова "праўнукі" трэба зарумець ў больш шырокім сэнсе — "нашчадкі", і лічыць Команта дзедам Гедзіміна. Літоўскі гісторык [[Томас Баранаўскас]] не згаджаецца з такой інтэрпрэтацыяй і кажа, што Альгердавічы дакладна і паслядоўна называюць спярша свайго бацьку Альгерда, пасля — дзеда Гедзіміна, і натуральна прадзеда — Скаламенда, таму ў такім кантэксце пераскок праз адну прыступку дынастыі надуманы Е. Ахманьскім. Такім чынам, Комант, калі ён тоесны Скаламенду, з'яўляецца або бацькам, або цесцям Гедзімінам і другое больш слушна зыходзячы з іншых вядомых крыніц.