Вікіпедыя:Нейтральны пункт гледжання: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 6:
Усе артыкулы Вікіпедыі і іншы энцыклапедычны змест мусяць быць напісаны з '''Нейтральнага Пункта Гледжання''', прадстаўляючы справядліва і без скажэнняў усе '''значныя''' пункты гледжання (гэта мусяць быць пункты гледжання, апублікаваныя [[Вікіпедыя:Спраўджваемасць|у надзейных крыніцах]]). Каб навучыцца рабіць артыкулы, якія прытрымліваюцца нейтральнага пункта гледжання, глядзі [[Вікіпедыя:Як пісаць нейтральныя артыкулы|дапаможнік па напісанні нейтральных артыкулаў]]; прыклады і тлумачэнні, якія ілюструюць асноўныя аспекты гэтай палітыкі глядзіце ў [[Вікіпедыя:Нейтральны пункт гледжання/FAQ]].
 
[[Вікіпедыя:Нейтральны пункт гледжання]] з'яўляецца адной з трох палітык па змесце Вікіпедыі. Астатнія дзве: [[Вікіпедыя:Спраўджваемасць]] і [[Вікіпедыя:Не ўласным даследаванням]]. Разам тры гэтыя палітыкі вызначаюць тып і якасць матэрыялаў, якія дазволеныя ў асноўнай [[Вікіпедыя:Прастора імёнаў|прасторы імёнаў]]. У сувязі з тым, што палітыкі з'яўляюцца ўзаемадапаўняльнымі, яны не могуць тлумачыцца паасобку, і удзельнікі мусяць азнаёміцца з усімі трыма. Прынцыпы, на якіх засноўваюцца гэтыя палітыкі, з'яўляюцца безумоўнымі і не могуць быць заменены іншымі палітыкамі ці звычаямі, ці па дамоўленасці удзельнікаў. Старонкі гэтых палітык могуць рэдагавацца толькі з мэтай паляпшэння іх тлумачэння.
 
==Тлумачэнне нейтральнага пункта гледжання==