Збіццё паветранага шара ў Бярозаўскім раёне: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Artificial123 (размовы | уклад)
др Так пісаць, лепш не пісаць.
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Трагедыя ў небе над Бярозай, 12 верасня 1995'''  — выпадковае збіццё паветранага шара вайсковым верталётам Мі-24 у небе над Бярозай ([[Брэсцкая вобласць]]), у выніку якой загінулі два чалавекачалавекі, удзельнікі спаборніцтваў паветраплавальнікаў «Кубак Гордана Бэнета» Алан Фрэнчаль і Джон Сцюарт.
 
== Перадумовы ==
[[12 верасня]] [[1995]] годугода ў [[Швейцарыя|Швейцарыі]] быў дадзены старт міжнародным спаборніцтвам паветраплавальнікаў. Як сцвярджалі арганізатары чэмпіянату на дальнасць палётаў, пра мерапрыемства былі папярэджаныя дыспетчарскія службы ўсіх краін, праз чый паветраны калідор транзітам скіроўваліся экіпажы. Праляцеўшы над Германіяй, Чэхіяй, Славакіяй, Польшчай, у Беларусі гандола падарожнікаў, амерыканцаў Алана Фрэнчэля і Джона Сцюарта, была збітая вайсковым верталётам Мі-24 і рухнула на ўскрайку дачнага кааператыву маторарамонтнага заводу каля Бярозы, экіпаж загінуў.
 
== Наступствы ==
Дзяржаўная камісія ў справе высвятлення прычынаў трагедыі так і не патлумачыла, ці насамрэч была неабходнасць збіваць паветраны шар. Начальнік аддзелу аператыўнага рэагавання Савету бяспекі Юрый Сівакоў настойваў, што амерыканцы памерлі яшчэ да таго, як іх збілі — падняўшыся на вялікую вышыню, памерлі ад недахопу кіслароду. Іншыя эксперты не выключалі, што спартсмены сапраўды маглі знаходзіцца без прытомнасці, але да зямлі ляцелі жывымі. Трагічную навіну спрабавалі ўвогуле схаваць ад грамадскасці — пасольства ЗША ў Мінску толькі праз суткі даведалася пра гібель сваіх грамадзянаў.
 
== Памяць ==
[[Файл:Мемарыяльны знак на месцы трагедыі на месцы падзення.jpg|міні|справа|Мемарыяльны знак на месцы падзення паветранага шару]]
У першую гадавіну трагедыі дэмакратычныя актывісты з Бярозы ўсталявалі на месцы падзення амерыканскіх паветраплавальнікаў памятны знак — камень з надпісам «Прабачце».
 
== Крыніцы ==
* http://www.svaboda.org/content/article/27137014.html
* https://en.wikipedia.org/wiki/Gordon_Bennett_Cup_(ballooning)
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (пасля 1990 года)]]