Вінаградарства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Выява:Dark wine grapes.jpg|thumb|200px|Вінаград]]
'''ВінаградарстваВінагра́дарства''' з'яўляецца галіной [[аграпрамысловы комплекс|аграпрамысловага комплексу]] і накіравана на гадоўлювырошчванне высокіх ураджаяў сталовага і тэхнічнага [[вінаград]]а для забеспячэння насельніцтва свежым і сушоным вінаградам ([[разынкі|разынкамі]], [[кішміш]]ам, [[карынка]]й), а [[вінаробства]] і кансервавую прамысловасць  — сыравінай.
 
Вінаградарства мае чатыры вытворчыя кірункі:
* сталовае вінаградарства — вытворчасць свежага вінаграду для мясцовага спажывання, вывазу і захоўвання;
* вінаградарства як сыравінная база вытворчасці сушанага вінаграду — вырошчванне кішмішна-разынкавых сартоў;
* вінаградарства як сыравінная база [[вінаробства|вінаробнай прамысловасці]] (выкарыстоўвае каля 80 % усяго вінаграду);
* вінаградарства як сыравінная база кансервавай прамысловасці.
 
Адрозніваюць вінаградарства ўкрыўное і неўкрыўное, арашальнае і неарашальнае, або багарнае, коранеўласнае і прышчэпленае на марозаўстойлівых і філаксераўстойлівых прышчэпах.
 
Вінаградарства з'явілася ў старажытнасці ў краінах [[Міжземнамор'е|Міжземнамор'я]], [[Блізкі Усход|Блізкага Усходу]], [[Сярэдняя Азія|Сярэдняй Азіі]].
[[Файл:2005grape.PNG|міні|250пкс|Вытворчасць вінаграду ў свеце ў працэнтах для кожнай асобна ўзятай краіны ў 2005 годзе ў параўнанні з лідарам [[Італія]]й (100 % = 8 553 580 тон).]]
 
Сусветная вытворчасць вінаграду складае штогод 57— 60 млн т. Больш як палову яго атрымліваюць у [[Італія|Італіі]], [[Францыя|Францыі]], [[ЗША]], [[Іспанія|Іспаніі]], [[Турцыя|Турцыі]]. Далей ідуць [[Аргенціна]], [[Іран]], [[ПАР]], [[Грэцыя]], [[Румынія]], [[Партугалія]], [[Германія]], [[Расія]], [[Чылі]], [[Аўстралія]], [[Азербайджан]], [[Бразілія]], [[Малдова]].
 
Прамысловае вінаградарства развіта паміж 34—52° паўн. ш. і 20—40° паўд. ш. У [[Еўропа|Еўропе]] паўночная мяжа вырошчвання прамысловага вінаграду праходзіць праз [[Парыж]], [[Льеж]], [[Дзюсельдорф]], [[Камянец-Падольскі]], [[Саратаў]]. Прамысловае вінаградарства характарызуецца інтэнсіўнасцю, патрабуе вял. капіталаўкладанняў і значных затрат працы. У ім выкарыстоўваецца механізацыя многіх працаёмкіх работ: [[тэрасаванне|тэрасавання]], [[плантаж]]у, [[пасадка|пасадкі]], рыхлення міжрадкоўяў, унясення [[угнаенні|ўгнаенняў]], укрывання і адкрывання кустоў, устаноўкі [[шпалера]]ў, барацьбы са шкоднікамі і хваробамі і інш. Прысядзібнае аматарскае вінаградарства пашыраецца далей на поўнач.
 
== Вінаградарства ў Беларусі ==
На Беларусі вінаград вядомы з [[XVI ст.]] Аматарскае вінаградарства адзначана ў большасці [[Раёны Беларусі|раёнаў]], невяликае вытворчае — у [[Пінскі раён|Пінскім]], [[Столінскі раён|Столінскім]], [[Хойніцкі раён|Хойніцкім]] і [[Мінскі раён|Мінскім]]. Найбольш спрыяльныя для яго развіцця паўднёвыя раёны [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай]] і [[Гомельская вобласць|Гомельскай абласцей]] (акрамя раёнаў, забруджаных [[радыенукліды|радыенуклідамі]] ў выніку [[катастрофа на Чарнобыльскай АЭС|катастрофы на Чарнобыльскай АЭС]]). Доследныя работы па [[селекцыя|селекцыі]] вінаграду на Беларусі праводзяцца ў [[Беларускі НДІ пладаводства|Беларускім НДІ пладаводства]], размешчаным у в. [[Самахвалавічы]] [[Мінскі раён|Мінскага раёна]]. Беларусь атрымлівае вінаград пераважна з Малдовы.
 
== Літаратура ==
* Вінаградарства. {{крыніцы/БЭ|4}}
 
== Спасылкі ==