Раман Аляксандравіч Скірмунт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 130:
З 27 сакавіка па 10 ліпеня 1917 г. — старшыня [[Беларускі нацыянальны камітэт, Мінск|Беларускага нацыянальнага камітэта]] ў [[Мінск]]у. У красавіку 1917 г. узначаліў беларускую дэлегацыю да Часовага ўрада Расіі (які кантраляваў цэнтральную і ўсходнюю тэрыторыі Беларусі разам з Мінскам) з патрабаваннем аўтаноміі Беларусі.
 
Калі ў сувязі з выбарамі ва Устаноўчы сход Расіі быў створаны ў Мінску 8 кастрычніка 1917 г. Галоўны польскі выбарчы камітэт Мінскай акругі, Раман Скірмунт увайшоў у склад гэтага камітэта<ref>''Brzoza, Cz.'' Skirmunt Roman / Cz. Brzoza, K. Stepan // Polski Słownik Biograficzny. — Warszawa, 1998. — С. 185.</ref>. Удзельнічаў у Мінску ў выбарах дэпутатаў (ад Мінскай губерні) ва Устаноўчы сход Расіі як першы кандыдат ад спіса «Блок землеўласнікаў» Мінскай губерні (спіс №3 — куды ўваходзілі разам землеўласнікі-беларусы, палякі і рускія) на мандат дэпутата, але мандата не атрымаў<ref>''Brzoza, Cz.'' Skirmunt Roman / Cz. Brzoza, K. Stepan // Polski Słownik Biograficzny. — Warszawa, 1998. — С. 185.</ref>.
 
У другой палове кастрычніка 1917 г. Раман Скірмунт прыняў удзел у шэрагу нарад па справе каардынацыі дзеянняў і кансалідацыі розных беларускіх палітычных арганіазацый і груп<ref>''Brzoza, Cz.'' Skirmunt Roman / Cz. Brzoza, K. Stepan // Polski Słownik Biograficzny. — Warszawa, 1998. — С. 186.</ref>. Вынікам нарад было стварэнне [[Вялікая беларуская рада|Вялікай беларускай рады]], куды Раман Скірмунт увайшоў як член кіраўніцтва рады<ref>''Brzoza, Cz.'' Skirmunt Roman / Cz. Brzoza, K. Stepan // Polski Słownik Biograficzny. — Warszawa, 1998. — С. 186.</ref>. У лістападзе 1917 г. як член Вялікай Беларускай рады прыняў удзел у Беларускім з'ездзе павятовых рад Мінскай губерні<ref>''Brzoza, Cz.'' Skirmunt Roman / Cz. Brzoza, K. Stepan // Polski Słownik Biograficzny. — Warszawa, 1998. — С. 186.</ref>.