Матэматычная лінгвістыка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
imported>Move page script
др [Wp/be]-спасылкі
Радок 1:
'''МАТЭМАТЫЧНАЯ ЛІНГВІСТЫКА''', матэматычная дысцыпліна, прадметам якой з'яўляецца распрацоўка і вывучэнне паняццяў, якія ствараюць аснову фармальнага апарата апісання структуры [[Wp/be/Мова|натуральных моваў]], у т. л. [[Wp/be/Метамова|метамовы]] [[Wp/be/Лінгвістыка|лінгвістыкі]].
 
Дысцыпліна шырока карыстаецца матэм. метадамі [[Wp/be/Тэорыя алгарытмаў|тэорыі алгарытмаў]], [[Wp/be/Тэорыя аўтаматаў|тэорыі аўтаматаў]], [[Wp/be/Алгебра|алгебры]], лінгвістычнымі канцэпцыямі [[Wp/be/Структурная лінгвістыка|структурнай лінгвістыкі]]. Метады дысцыпліны выкарыстоўваюцца ў [[Wp/be/Тэорыя праграмавання|тэорыі праграмавання]] дзеля апісання [[Wp/be/Мовы праграмавання|моваў праграмавання]] і [[Wp/be/Транслятар|транслятараў]] (гл. таксама: [[Wp/be/Бескантэкстная граматыка|Бескантэкстныя граматыкі]]).
 
Дысцыпліна з'явілася каля 1950-х гг. з унутраных патрэб [[Wp/be/Тэарэтычная лінгвістыка|тэарэтычнай лінгвістыкі]] і задач аўтаматычнай перапрацоўкі моўнай інфармацыі. Паступова ператвараецца з чыста прыкладной дысцыпліны ў тэарэтычную, структурна прыналежную да [[Wp/be/Матэматычная логіка|матэматычнай логікі]].
 
[[Category:Матэматыка]]