Мінскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 14:
 
12 сакавіка 1917 г. у мінскім кінатэатры «Гигант» камітэт арганізаваў мітынг, на якім выступілі (на беларускай мове) [[Раман Скірмунт]], доктар філасофіі Масоніус, [[Аркадзь Смоліч]], [[Лявон Заяц]], [[Павел Аляксюк]], [[Фабіян Шантыр]] і Касцецкі. Сход, выказаўшы вітанне ветэранам беларускага руху (паручніку Шаблоўскаму і капітану Адамовічу, якія пацярпелі ад царскай улады), і ўпершыню адкрыта выказаў патрабаванне аб афармленні палітычнай суб'ектнасці [[Беларусь|Беларусі]] ў форме аўтаноміі ў складзе федэратыўнай Расіі. Гэта быў максімум, чаго можна было патрабаваць у тагачасных умовах ад [[Часовы ўрад Расіі|Часовага ўрада Расіі]], які неафіцыйна стаяў на прынцыпе «адзінай і недзялімай Расіі». Патрабаванне планавалася агучыць і на Устаноўчым сходзе Расіі, які Часовы ўрад Расіі абвясціў правесці восенню 1917 г. — па пытанні дзяржаўнага ўладкавання новай Расіі: у рэзалюцыі мінскага схода было запісана: ''«Беларусы, стоячы на грунце краёвай аўтаноміі, будуць выбіраць ва ўстаноўчы сход грамадзян, якія падзяляюць гэты прынцып»''<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 28.</ref>. Пасля мітынгу камітэт правёў кампанію «Дзень беларускага значка» па збору сродкаў на беларускі нацыянальны друк: прадаваліся беларускія нацыянальныя значкі з нацыянальных колераў Беларусі — чырвонага і белага<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 28.</ref><ref>''Рудовіч, С.'' [http://pdf.kamunikat.org/2117-1.pdf «…Беларускі дзеяч з вялікіх паноў»: Эпізоды палітычнай біяграфіі Рамана Скірмунта]... С. 22.</ref>. Газета «Минская газета» ад 14 сакавіка 1917 г. паведамляла, што ў гэты дзень на вуліцах [[горад Мінск|Мінска]] ''«ўпершыню забытая мова забытай беларускай вёскі дамінавала ўсюды: на вуліцах, у кавярнях, кінематографах»''<ref>''Рудовіч, С.'' [http://pdf.kamunikat.org/2117-1.pdf «…Беларускі дзеяч з вялікіх паноў»: Эпізоды палітычнай біяграфіі Рамана Скірмунта]... С. 22.</ref>.
 
Паводле ўспамінаў Вінцэнта Гадлеўскага, выступленні Рамана Скірмунта на беларускіх сходах ''«выдзяляліся і зместам і формай. Яны былі заўсёды высокапатрыятычныя з беларускага пункту гледжання і часам нават проста рэвалюцыйныя, што выклікала ў прысутных буру воплескаў»''<ref>''Рудовіч, С.'' [http://pdf.kamunikat.org/2117-1.pdf «…Беларускі дзеяч з вялікіх паноў»: Эпізоды палітычнай біяграфіі Рамана Скірмунта]... С. 22.</ref>.
 
Праграма камітэта, дзе пераважалі прадстаўнікі Беларускай сацыялістычнай грамады, выказвала патрабаванне 8-гадзіннага працоўнага дня, гарантавання мінімуму зарабатнай платы, але з падачы яго кіраўніцтва на чале са Скірмунтам імкнулася не падкрэсліваць класавых адрозненняў, а акцэнтаваць увагу на патрабаванні аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам... С. 28—29.</ref>.