Беларуская хрысціянская дэмакратыя (1917): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 15:
== Беларуская хрысціянская дэмакратыя (1920-я — 1936 г.) ==
[[Файл:Актыў_Беларускай_хадэцыі_ў_Вільні.jpg|thumb|Актыў Беларускай хадэцыі ў Вільні падчас святкавання Акту 25 сакавіка ў 1933 годзе]]
Пад назвай Беларуская хрысціянская дэмакратыя арганізацыя дзейнічала ад пачатку 1920-х г. У гэты перыяд фарміравалася яе ідэалогія. На думку [[А. Станкевіч]]а, «палітычны незалежны ідэал БХД лагічна выцякае з [[Трэцяя Устаўная грамата|акта 25 сакавіка 1918 года]], які абвясціў Беларусь незалежнай суверэннай дзяржавай». У аснову практычнай дзейнасці БХД была пакладзена тэорыя самабытнасці развіцця беларускай нацыі, адмаўленне класавай барацьбы. Беларускі народ разглядаўся як бяскласавы, цалкам працоўны, «сярмяжны» люд. Як сцвярджала ў 1928 «Беларуская крыніца», «...беларусы — гэта народ малазямельнага сялянства. Справа ў тым, што Беларусь уся працоўная. У нас няма непрацоўных па прыкладу ішыыхіншых краін, адкуль нам гэты фальшывы раздзел прынесены. Мы не маем уласных прамыслоўцаў-капіталістаў, не маем уласных памешчыкаў, ні так званых кулакоў... А калі так, то становіцца ясным, што класавая барацьба ў народзе, у якім адсутнічаюць класы, не можа мець месца».
 
За час свайго існавання БХД прайшла эвалюцыю ад арганізацыі клерыкальнага кірунку да свецка-клерыкальнай палітычнай партыі. Усе пяць праграм БХД, пачынаючы з 1920, адстойвалі асновы дэмакратычнага ладу, у т.л. прыватную ўласнасць. 2-я праграма (1927) дэкларавала, што «БХД імкнецца да самастойнасці беларускага народу на ўсіх яго землях, аб'яднаных у незалежную дэмакратычную рэспубліку». У 4-й праграме (1932) падкрэслівалася, што «БХД прынцыпова супраць аддзялення касцёла ад дзяржавы і змагаецца з палітыкай, што выкарыстоўвае рэлігію для палітычных мэтаў, або падтрымлівае адну рэлігію супраць другой». Адзначалася таксама абавязковасць вывучэння рэлігіі «як у школах урадавых, так і ў школах прыватных». Больш выразна апошнія праграмы БХД ставілі сацыяльныя пытанні, як вынік працэсу радыкалізацыі, што ахапіла нізавыя гурткі партыі. Так, у §34 абноўленай 4-й праграмы адзначана, што «ўсе землі, перавышаючыя працоўную норму, перадаюцца ва ўласнасць і без выкупу беззямельным і малазямельным сялянам». Змяшчаліся патрабаванні 8-гадзіннага рабочага дня, права на забастоўку, стварэння рабочых камітэтаў з правам нагляду за вытворчасцю і прыбыткамі і інш.