Беларускі нацыянальны камітэт (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 70:
 
=== Культурная работа ===
Нягледзячы на такія неспрыяльныя ўмовы, БНК працягнуў сваю дзейнасць, галоўным сэнсам якой стала абуджэнне нацыянальнай свядомасці беларускага сялянства — у першую чаргу праз стварэнне культурных асяродкаў<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам.... С. 46.</ref>. Так, у маі 1917 г. Беларускім Нацыянальным Камітэтам у Мінску было заснавана «Таварыства беларускай культуры» з адукацыйным, агранамічным, тэатральным і іншымі аддзеламі. Функцыі тэатральнага аддзела выконвала Першае таварыства беларускай драмы і камедыі, гастролі якога па Беларусі сталі моцным імпульсам для абуджэння нацыянальнай самасвядомасці<ref>''Рудовіч, С.'' [http://pdf.kamunikat.org/2117-1.pdf «…Беларускі дзеяч з вялікіх паноў»: Эпізоды палітычнай біяграфіі Рамана Скірмунта]... С. 26.</ref>. 13 мая 1917 г. быў скліканы сход членаў БНК з Мінска, Масквы, Петраграда і іншых гарадоў для каардынацыі дзеянняў<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам.... С. 47.</ref>.
 
БНК таксама імкнуўся прыцягнуць на свой бок шырокія пласты настаўнікаў Мінскай губерні. [[15 мая]] [[1917]] г. у Мінску адбыўся з'езд каля 1200 прадстаўнікоў настаўніцтва Мінскай губерні<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам.... С. 47.</ref>. Аднак ідэя аўтаноміі Беларусі не атрымала на з'ездзе падтрымкі. Рэзалюцыя з'езда настаўнікаў на гэты конт адзначыла: ''«Беларусь і ў будучым складзе з астатняй Расіяй адзінае палітычнае цэлае, для вырашэння гаспадарчых краёвых пытанняў павінна карыстацца земскім самакіраваннем»''<ref>''Богданович, Е.Г.'' Концепция автономии в общественно-политическом движении Беларуси (март-октябрь 1917 г.)... С. 10.</ref>. Такім чынам, настаўнікі выказаліся нават супраць абласнога самакіравання, а падтрымалі толькі «земскае», г.зн. — губернскае самакіраванне. За беларускім народам з'езд настаўнікаў прызнаў толькі ''«права на нацыянальна-культурнае развіццё»''<ref>''Богданович, Е.Г.'' Концепция автономии в общественно-политическом движении Беларуси (март-октябрь 1917 г.)... С. 10.</ref>. На пасаду ганаровых старшынь з'езда настаўнікаў выбралі [[Сяргей Піліпавіч Кавалік|Сяргея Каваліка]] і галоўнакамандуючага Заходнім фронтам [[Васіль Іосіфавіч Гурко|Васіля Гурко]]<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам.... С. 47.</ref>. З'езд настаўнікаў таксама выказаў падтрымку Часоваму ўраду Расіі і яго палітыцы (устанаўлення новага грамадскага ладу) і негатыўна аднёсся да спроб некаторых дэлегатаў абмеркаваць пытанне беларускай нацыянальнай школы<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам.... С. 47.</ref>. Паводле пастаноў настаўніцкага з'езда, 26 мая 1917 г. у Мінску быў створаны настаўніцкі саюз (узначаліў А. Сцепуржынскі), у склад якога ўвайшлі ўсе гарадскія і павятовыя настаўніцкія суполкі і які стаў ўплывовай грамадскай арганізацыяй. Да беларускамоўнай асветы, аднак, гэты саюз ставіўся непрыхільна і, хутчэй, варожа<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам.... С. 47.</ref>.