Беларускі нацыянальны камітэт (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 77:
15 мая 1917 г. у Мінску, пры падтрымцы БНК, узнікае Ваенная Беларуская Арганізацыя (ВБА), якая ставіла сваёй мэтай: «злучыць ваенных беларусаў, што жывуць у Мінску, як людзей аднаго краю, звычаю і мовы і маючых агульныя патрэбы, каб падрыхтавацца да Устаноўчага Сойму<ref>Меўся на ўвазе Устаноўчы сход Расіі, выбары ў які планаваліся на восень 1917 г.</ref> і выставіць там сваю праграму»<ref>Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 60, воп. 3, спр. 276. арк. 29.</ref>. У газеце «Вольная Беларусь» за 11 чэрвеня 1917 г. быў надрукаваны Статут ВБА<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам.... С. 48.</ref>. Па палітычным, нацыянальным, культурным, аграрным і іншым пытанням ВБА абапіралася на праграму БСГ, партыйная дзейнасць і папулярнасць якой у Мінску была параўнальна слабой, нягледзячы на наяўнасць уласнага друку<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам.... С. 48.</ref>. У той час дзеячы БСГ сваю асноўную дзейнасць вялі за межамі Беларусі — у беларускіх бежанскіх і рабочых арганізацыях [[горад Санкт-Пецярбург|Петраграда]] і [[горад Масква|Масквы]]<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам.... С. 48.</ref>. [[Беларуская народная партыя сацыялістаў|Беларуская народная партыя сацыялістаў (БНПС)]], дзе ўплыў мелі Раман Скірмунт і Павел Аляксюк, абмяжоўвалася патрабаваннямі аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі, увядзення Беларускай Краёвай Рады, імкнулася пашыраць культурна-асветніцкую работу сярод беларусаў, патрабавала паляпшэння становішча рабочых, але не ўзнімала аграрнага пытання, максімальна адкладаючы яго разгляд і лічачы, што аграрнае пытанне павінна вырашацца з улікам асаблівасцей Беларусі і мясцовых умоў жыцця<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам.... С. 48, 49.</ref>.
 
Менавіта БНПС у той час імкнулася пашырыць кола сваіх прыхільнікаў і падтрымаць беларускую асвету і культуру. У Мінску 22 мая, 9 чэрвеня і 24-25 чэрвеня 1917 г. партыя правяла культурныя акцыі («беларускія дні») па збору грашовых ахвяраванняў на культурна-асветніцкія патрэбы беларускага народа: [[Купалле|Купальскі вечар]], [[спектакль]], [[латарэя]] і інш., што дазволіла сабраць 2906 рублёў<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам.... С. 49.</ref>. БНК таксама прыняў удзел у канцы чэрвеня 1917 г. у «беларускіх днях» і арганізаваў распаўсюджанне лістовак БНК, лекцыі па гісторыі Беларусі, дэманстрацыяэкспазіцыі нацыянальнага мастацтва і інш.<ref>''Рудовіч, С.'' [http://pdf.kamunikat.org/2117-1.pdf «…Беларускі дзеяч з вялікіх паноў»: Эпізоды палітычнай біяграфіі Рамана Скірмунта]... С. 26.</ref> Павел Аляксюк у друку з абвяржэннем паклёпніцкага артыкула «сацыяліста-эканаміста» Пратасевіча, які займаўся дыскрэдытацыяй «дня беларускага збору» (24-25 чэрвеня) і БНПС увогуле<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам.... С. 49.</ref>. 24 чэрвеня ў Мінску прайшоў і каталіцкі з'езд ксяндзоў-беларусаў ад Мінскай, Магілёўскай і Віленскай губерняў, які абмеркаваў культурна-рэлігійныя аспекты развіцця Беларусі<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам.... С. 49.</ref>.
 
=== Раскол у БНК і ліквідацыя арганізацыі ===