Чэслаў Янкоўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
глыба чалавечышча
++
Радок 2:
 
Жыў у [[Горад Вільня|Вільні]], некаторы час у [[Горад Варшава|Варшаве]]. У [[1906]] годзе быў выбраны дэпутатам [[I Дзяржаўная дума|I Дзяржаўнай думы]]. Трымаўся кансерватыўна-ліберальнага кірунку [[краёўства]]<ref>Смалянчук. Палякі..., С.87.</ref>, актыўна падтрымліваў [[Кансерватыўна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі|Кансерватыўна-каталіцкую партыю Літвы і Беларусі]]. На выбарах у 1-ю Думу заклікаў галасаваць толькі за дэпутатаў-палякаў<ref>Смалянчук. Палякі..., С.125.</ref>. Уваходзіў у фракцыю дэпутатаў "Тэрытарыяльнае кола" ("Група дэпутатаў ад заходніх губерняў"). У аграрным пытанні выступаў супраць адчужэння нават часткі памешчыцкіх земляў. У 2-й Думе ўваходзіў у фракцыю "Кола канстытуцыяналістаў". Крытыкаваў польскіх нацыянал-дэмакратаў, чым выклікаў абурэнне вярхоў польскага грамадства Беларусі і Літвы і што спрычынілася, у ліку іншага, да яго адстаўкі з пасады рэдактара "Кур'ера літэўскага". Удзельнічаў у віленскім З'ездзе землеўласнікаў (1907).
 
Аддаваў перавагу ажыццяўленню "польскай краёвай ідэі" перад уласна польскай нацыянальнай ідэяй на землях Літвы і Беларусі (1909), што мелася б вырашыць на карысць тутэйшай польскай грамадскасці польска-літоўскі канфлікт і забяспечыць польскай грамадскасці становішча карэннага этнасу краю.<ref>Смалянчук. Паміж краёвасцю... С.171.</ref> Прытым Янкоўскі не лічыў Літву і Беларусь этнічна польскімі землямі.<ref>Смалянчук. Паміж краёвасцю... С.223.</ref> Выступіў з ідэяй "этнічнай Польшчы" (1914). Пад нямецкай акупацыяй у час 1-й сусв. вайны выступаў за стварэнне асобнага польскага кіраўнічага органу -- "Нацыянальнага польскага сената для Літвы і Беларусі".
 
Адмаўляў існаванне беларускай культуры, а беларускую інтэлігенцыю не лічыў часткай народу. У адрозненне ад большасці краёўцаў, варожа ставіўся да развіцця беларускай мовы і культуры, і нават іх адкрыта зневажаў, а свабоду выбару культуры для беларускага народу бачыў як свабоду далучэння да культуры польскай<ref>Смалянчук. Палякі..., С.121, 150.</ref>.
 
 
Рэдактар газеты "Кур'ер літэўскі" (1.12.1905--1.4.1907), з [[1907]] рэдактар газеты "[[Глос польскі]]". Пісаў лірычныя вершы, літаратурныя нарысы, займаўся перакладамі. Пахаваны на [[могілкі Роса|могілках Роса]] ў Вільні.
 
Сярод ягоных найбольш вядомых твораў: "Постаці паэтаў" (''Postaci poetów'', [[1891]]), "З нататак турыста" ([[1892]]), "Па Еўропе. Карткі з падарожжа" (''Po Europie. Kartki z podróży'', [[1893]]), "Арабескі" (''Arabeski'', [[1894]]), "На ўзбочыне літаратуры" ([[1906]]), "З дня ў дзень" (''Z dnia na dzień. 1914 Warszawa 1914 -- 1915 Wilno''; Вільня, [[1923]]), "З чачоткавай шкатулкі" ([[1926]]). Таксама аўтар 4-томавага даследавання "Ашмянскі павет" (''Powiat Oszmiański'', [[1896]]–[[1900]]); "Польскі народ і яго Бацькаўшчына" (''Narod polski i jego Ojczyzna''; Варшава, 1914), "Этнаграфічная Польшча" (''Polska etnograficzna''; Варшава, 1914); мемуараў «На працягу двух гадоў...» (''W ciagu dwoch lat...'', Варшава, 1908), "На вастрыі справядлівасці" (''Na ostrzu sprawiedliwosci''; Варшава, 1918).{{крыніца?}}
{{зноскі}}
{{літ
|???
|{{крыніцы/Смалянчук Палякі}}
|{{крыніцы/Смалянчук Краёвасць}}
}}
{{DEFAULTSORT:Янкоўскі Чэслаў}}