Галіна Кліменцьеўна Макарава: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 40:
Яркая нацыянальная актрыса. Яе мастацтва было адметнае сакавітасцю сцэнічных фарбаў, праўдзівасцю, багатай моўнай характарыстыкай.
 
Стварыла каларытныя, яркія індывідуальныя народныя характары. Талент Галіны Макаравай як глыбока самабытнай актрысы найбольш выявіўся ў нацыянальным рэпертуары, найперш у п'есах [[Андрэй Макаёнак|А. Макаёнка]] (многія ролі напісаны спецыяльна для Г. Макаравай): Марыя Кірылаўна («Выбачайце, калі ласка!»), Лушка («[[Лявоніха на арбіце]]»), Паліна («Трыбунал»,; выступала ў гэтай ролі ў спектаклі Маскоўскага тэатра на Малой Броннай), Старая («Святая прастата»), Аксана Смятанкіна («Таблетку пад язык»); а таксама Агата («Паўлінка» Я. Купалы), Матруна («На кругым павароце» К. Губарэвіча), Дзятлічыха («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Ганна, Маці («Вечар», «Парог» А. Дударава). 3 іншых роляў: Кабаніха («Навальніца» А. Астроўскага), Квашня («На дне» М. Горкага), Лізавета («У мяцеліцу» Л. Лявонава), Гаспадыня зімоўя («Таня» А. Арбузава), Старая ўдава з Фларэнцыі («Канец — справе вянец» У. Шэкспіра).
 
Здымалася ў кіна- і тэлефільмах: баба Шура («Удовы»), Ганна Іванаўна («Развітанне славянкі»), Драздова («Фруза»), мачаха Ганны («Завеі, снежань») і інш.
 
== Выбраная фільмаграфія ==