Шэльфавы ледавік Роса: Розніца паміж версіямі

2 427 байтаў дададзена ,  7 гадоў таму
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
дрНяма тлумачэння праўкі
 
Ледавік быў адкрыты экспедыцыяй [[Джэймс Кларк Рос|Джэймса Кларка Роса]] ў студзені [[1841]] года і, паколькі ён не даваў праплысці караблям даследчыкаў далей на поўдзень, яго назвалі ''Ледзяны бар'ер Вікторыі'' (у гонар [[Вікторыя, каралева Вялікабрытаніі|англійскай каралевы]]), але пасля яго назва змянілася на '''Ледзяны бар'ер Роса''' ў гонар яго першаадкрывальніка.
 
У паўднёва-ўсходняй частцы ледавіка на глыбіні 800 метраў пад ільдом размяшчаецца возера [[Возера Уіланс|Уіланс]]<ref>[http://www.bbc.com/news/science-environment-21231380 Drill reaches Antarctica's under-ice Lake Whillans]</ref>, якое населена мікраарганізмамі, які выкарыстоўваюць для сваёй жыццядзейнасці [[Дыяксід вугляроду|вуглекіслы газ]]<ref>[http://tass.ru/nauka/1392060 Учёные обнаружили во льдах Антарктики жизнеспособные микробные экосистемы]</ref>.
 
Жыўленне ледавіка адбываецца за кошт спаўзання ледавіковых мас з прылеглых да мора частак [[матэрык]]а і часткова за кошт снегу, які выпадае на саму паверхню ледавіка. Сярэдняя хуткасць руху ўсходняй часткі ледавіка складае 800 м/рок, заходняй — 1500 м/рок (ад 1,5 да 3 м у дзень). З часам лёд на ўскрайку ледавіка адколваецца, ўтвараючы [[айсберг]]і, якія выносяцца потым плынямі ў акіян. Самы вялікі з зарэгістраваных айсбергаў меў плошчу 31 080 км² (да прыкладу: плошча [[Бельгія|Бельгіі]] складае 30 528 км²)
[[Файл:Ross Ice Shelf 1997.jpg|200px|thumb|злева|Бар'ер Роса ў 1997 годзе]]
 
== Структура ==
Ледавік мае трохвугольную форму, на поўначы абрываецца ў мора Роса стромкай сцяной, якая расцягнулася на 600 км і мае вышыню ад 15 да 50 м над паверхняй вады. Таўшчыня лёду складае ад 150—200 м у вонкавага края і да 700 м у частцы каля паверхні сушы. Ледавік знаходзіцца на плаву, у выніку чаго ўздымаецца і апускаецца пад уздзеяннем [[Прыліў|прыліваў]] і [[адліў|адліваў]].
 
== Гл. таксама ==
* [[Экспедыцыя на «Паўднёвым Крыжы»]]
 
{{Зноскі}}
 
== Спасылкі ==