Свята-Троіцкая царква (Дзераўная): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Свята-Троіцкая царква, в. Дзераўная, Слонімскі раён. У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1914 г. з др...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:46, 28 ліпеня 2015

Свята-Троіцкая царква, в. Дзераўная, Слонімскі раён. У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1914 г. з дрэва на месцы храма 1745 г. Царква – помнік народнага драўлянага дойлідства.

Прамавугольны ў плане з 2-схільным дахам аб’ём храма пераходзіць у 3-гранную апсіду. З боку галоўнага фасада – шатровая 2-ярусная званіца (васьмярык на чацверыку) з цыбулепадобнай галоўкай. Аналагічная ёй вежачка завяршае вальмавы дах апсіды. Фасады гарызантальна ашаляваны, прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі. Галоўны ўваход праз прамавугольны ў плане тамбур з 2-схільным дахам.

Літаратура

Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. – стар. 676.

Спасылкі

http://hram.by/churches/view/504/