Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Міжэвічы): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Свята-Раства-Багародзіцкая царква, в. Міжэвічы, Слонімскі раён. На паўночна-ўсходняй ускр...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:58, 28 ліпеня 2015

Свята-Раства-Багародзіцкая царква, в. Міжэвічы, Слонімскі раён.

На паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1867 г. з дрэва. Царква – помнік народнага драўлянага дойлідства.

2-зрубная пабудова: прамавугольны ў плане асноўны аб’ём з 3-граннай алтарнай часткай і бабінец з 2-яруснай званіцай (васьмярык на васьмерыку), завершанай цыбулепадобнай галоўкай. Асноўны аб’ём накрыты 2-схільным дахам з вальмамі над алтарнай часткай. Фасады рытмічна падзелены слупамі-сцяжкамі і паўцыркульнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Мастацка-дэкаратыўны акцэнт інтэр’ера – драўляны іканастас.

Уваход на агароджаны ўчастак царквы праз драўляную 2-ярусную надваротную званіцу, якая размешчана аўтаномна на падоўжанай восі царквы. Канструкцыя званіцы каркасная. Агульныя дэталі дэкору (паўцыркульныя праёмы, шалёўка сцен) аб’ядноўваюць яе з царквой у адзіны архітэктурны ансамбль.

Літаратура

Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. – стар. 678.

Спасылкі

http://hram.by/churches/view/714/