Касцёл Святой Барбары (Сялявічы): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Касцёл Святой Барбары ў в. Сялявічы. На галоўнай вуліцы вёскі. Пабудаваны ў 1819 г. з дрэва. Д...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:03, 28 ліпеня 2015

Касцёл Святой Барбары ў в. Сялявічы.

На галоўнай вуліцы вёскі. Пабудаваны ў 1819 г. з дрэва. Дзейнічае. Касцёл – помнік народнага драўлянага дойлідства.

Асноўны аб’ём прамавугольны ў плане з 3-граннай алтарнай часткай. 2-схільны дах з вальмамі над апсідай завершаны з боку галоўнага фасада 8-граннай шатровай вежай. Да бакавых фасадаў далучаны прамавугольныя ў плане сакрыстыі з 2-схільнымі дахамі. Сцены вертыкальная ашаляваны, арачныя аконныя праёмы ў плоскіх ліштвах. Інтэр’ер перакрыты плоскай столлю. Алтар вырашаны 4-калонным порцікам, упрыгожаны драўлянымі скульптурамі анёлаў. Над уваходам хоры на 2 слупах.

Літаратура

Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. – стар. 678.