Маўі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др removing category using AWB
вікіфікацыя
Радок 13:
}}
 
'''Ма́ўі''' ([[гавайская мова|гавай.]] ''Māui'') - — культурны герой і малодшы [[бог]]-дэміург у [[міфалогія|міфалогіі]] [[палінезійцы|палінезійцаў]].
 
== Гавайская міфалогія ==
У [[гавайцы|гавайскай]] міфалогіі Маўі звычайна выступаў у якасці первапродка, быў мужам і сынам розных увасабленняў багіні [[Хіна|Хіны]]. Згодна аднаму паданню, ён спрычыніўся да стварэння [[Гавайскія астравы|Гавайскіх астравоў]]. Аднойчы Маўі выйшаў у [[мора]] з братамі для лову [[рыбы]]. Аднак ён зачапіў сваім круком ''Манаіякалані'' марское дно. Браты вырашылі, што Маўі злавіў вялізарную рыбіну і пачалі яму дапамагаць цягнуць. Хутка на паверхні з'явіўся востраў, а за ім - — іншы. Так узнік ланцуг Гаваеў.
 
У другім папулярным паданні, Маўі вырашыў затрымаць [[Сонца]], каб зрабіць дні даўжэйшымі, бо яго маці Хіна не магла высушыць вопратку. Ён зрабіў моцную вяроўку з валасоў сястры, падняўся на гору і зачапіў Сонца. Тое пагаджаецца свяціць даўжэй.
 
Лічыцца, што назвы [[востраў Маўі|вострава Маўі]] і сузор'я (у еўрапейскай традыцыі - — [[сузор'е Скарпіён]]) ідуць ад яго імя.
 
== Іншыя палінезійскія паданні ==
[[Таіцянцы|Таіцяне]] лічылі Маўі прарокам, магчыма нават жрацом. Ён навучыў людзей здабываць агонь, вырасціў першыя [[какосавая пальма|какосаваыя пальмы]], аднойчы схапіў Сонца за промні і таксама затрымаў яго ў небе.
 
Радок 29:
Акрамя распаўсюджанага міфа аб затрыманні Сонца, маарыйскія легенды паведамляюць, што Маўі выцягнуў з мора [[Паўночны востраў, Новая Зеландыя|Паўночны востраў]], ператварыў сваю лодку ў [[Паўднёвы востраў]], здабыў сакрэт агня. Аднак яго спроба здабыць неўміручасць для людзей праз згвалтаванне старой багіні, улонне якой з'яўляецца пераходам у замагільны свет, скончылася няўдачай.
 
[[Танганцы]] таксама лічылі Маўі лаўцом [[Тонга|астравоў Тонга]], здабытчыкам агню і нават трымальнікам [[Планета Зямля|Зямлі]].
 
Паданні аб Маўі былі распаўсюджаны і ў іншых кутах [[Палінезія|Палінезіі]].
 
== Спасылкі ==
* [http://www.sacred-texts.com/pac/maui/index.htm Легенды пра Маўі]
* [http://www.windows2universe.org/mythology/maui_sun.html Маўі - — герой палінезійскай міфалогіі]
* [http://www.mythencyclopedia.com/Le-Me/Maui.html#b Маўі на mythencyclopedia.com]
 
[[Катэгорыя:Багі паводле алфавіта]]