Гісторыя Польшчы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др выдал. шаблона, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| using AWB
др дапаўненне, вікіфікацыя
Радок 1:
{{вікіфікацыя}}
'''Польская гісторыя''' ахоплівае гісторыю [[Польшча|польскай дзяржавы]] і [[Палякі|польскай нацыі]] з [[10 стагоддзе|Х]] па [[21 стагоддзе|XXI]] стагоддзе.
{{Змест злева}}
== Утварэнне Польскай дзяржавы ==
[[Выява:Matejko Christianization of Poland.jpg|thumb|right|250px|[[Ян Матэйка]], ''Прыход хрысціянства'']]
У 9–10 ст. на сучаснай тэрыторыі Польшчы жылі розныя [[заходнеславянскія плямёны]], сярод якіх вылучаліся вісляне і паляне. Першыя займалі тэрыторыю з цэнтрам у [[Кракаў|Кракаве]], другія – з цэнтрам у [[Горад Гнезна|Гнезна]]. Менавіта паляне ў 10 ст. здолелі аб'яднаць вакол сябе сваіх суседзяў і паклалі пачатак дзяржавы, якая ад іх і празвалася Польшчай. Старажытныя легенды, запісаныя польскімі летапісцамі, распавядаюць пра князя Крака, у гонар якога быў названы горад [[Кракаў]], пра князя Папеля, які быў выгнаным за свае злачынствы. Існуюць легенды і пра Земавіта, сына хлебароба Пяста, па імі якога была названа першая гістарычная польская валадарская дынастыя. З нашчадкаў Пяста выйшаў [[князь]] [[Мешка I]] ([[960]]–[[992]]), першы гістарычна вядомы [[князь]]. Валоданні Мешка ўключалі ў сябе Вялікую Польшчу (вобласць рассялення палян), а таксама землі па сярэднім цячэнні [[Вісла|Віслы]]. У [[965]] [[Мешка I|Мешка]] ажаніўся на дачцы чэшскага князя [[Баляслаў I|Баляслава I]] – Дабраве, а ў [[966]] – прыняў [[хрысціянства]] па заходнім абрадзе. Для таго, каб паслабіць залежнасць ад германскага [[імператар]]а, васалам якога [[Мешка I]] прызнаў сябе ў [[963]], польскі [[князь]] на падставе [[Дароўны акт|Дароўнага акту]] аддаў Польшчу пад заступніцтва [[Святы Прастол|Святога Прастола]]. У карысць [[Святы Прастол|Святога Прастола]] Польшча з гэтага часу плаціла штогадовую даніну – "лепту Св. Пятра".
 
Сын Мешка – [[Баляслаў Храбры]] ([[992]]–[[1025]]) працягнуў стварэнне польскай дзяржавы, аб'яднаўшы пад сваёй уладай усе польскія плямёны. У [[1000]] годзе ён заключыў дагавор з [[Атон I|Атонам I]] (германскім каралём, з [[962]] – імператарам свяшчэннарымскім), паводле якой стваралася самастойнае архібіскупства з цэнтрам у [[Горад Гнезна|Гнезна]]. Тым самым была пацверджана незалежнасць польскіх земляў ад імперыі. У [[1025]] годзе [[Баляслаў Храбры|Баляслаў]] прыняў каралеўскі тытул. Да таго часу Польшча ўяўляла сабою краіну з развітой сістэмай замкаў і гродаў, пачынае складацца і польскае [[рыцарства]] (milites), якое атрымлівала зямлю за службу князю, і nobiles – [[шляхта]].
Радок 14 ⟶ 15:
 
== Феадальная раздробленасць ==
У [[1138]] завяшчаннем Баляслава III быў узаконены парадак сеньёрыята. Дзяржава падзялілі на ўдзелы паміж сынамі, але старэйшы ў родзе адначасова станавіўся вялікім князем. Акрамя асабістага ўдзелу, ён атрымліваў вялікакняжацкі – з гарадамі Гнезнам і Кракавым. З гэтага часу для Польшчы можна гаварыць аб перыядзе феадальнай раздробненасці.
 
Колькасць удзелаў расла, улада цэнтральнай адміністрацыі слабела. З 12 ст. узмацніўся націск немцаў на славянскія землі за Эльбай. На захопленых землях было створана маркграфства Брандэнбург, з тэрыторыі якога здзяйснялася далейшае прасоўванне на ўсход. Сітуацыя ўскладнялася бесперапыннымі ўсобіцамі паміж сынамі Баляслава III. У 1157 адзін з іх – Уладзіслаў Выгнаннік – заклікаў на дапамогу імператара Фрыдрыха I Барбаросу. Выкарыстаўшы спрыяльную магчымасць, Фрыдрых паставіў Польшчу ў ленную залежнасць ад імперыі. У 1226 удзельны князь Конрад Мазавецкі запрасіў рыцараў Тэўтонскага ордэна для барацьбы з прусамі. Тэўтонскі ордэн заваяваў зямлю прусаў і стварыў на іх тэрыторыі моцную дзяржаву, якая павяла барацьбу за панаванне ў Прыбалтыцы.
 
У [[1240]] у Польшчу ўварваліся [[мангола-татары]], у сакавіку[[сакавік]]у 1241 імі быў узяты і спалены [[Кракаў]]. У 1257 і 1287 набегі паўтарыліся.
 
Перыяд феадальнай раздробненасці быў і перыядам развіцця прадукцыйных сіл. Для засваення пустуючых земляў землеўласнікі сталі запрашаць каланістаў з іншых краін. Сярод кланістваў пераважалі немцы, якія прынеслі з сабою нямецкае права. Сялянскія павіннасці ў карысць феадала выразна фіксаваліся. Выплаціўшы чынш і выплаціўшы іншыя ўскладзеныя на яго абавязкі, селянін мог пакінуць вёску. Нямецкае права распаўсюдзілася і на прынцыпы самакіравання. На чале вёскі стаяў стараста – солтыс, які займаўся ўладкаваннем каланістаў і здзяйсняў суд па дробных справах. Расла колькасць гарадоў, якія, пачынаючы з 13 ст., таксама набывалі правы самакіраванні (г.зв. Магдэбургскае права).
Радок 25 ⟶ 26:
У 1290-я абвастрылася барацьба за польскі [[сталец]]. У 1290 кракаўскім князем стаў Пшэмысл. У 1295 ён быў каранаваны польскім каралём — [[Пшэмысл II, кароль Польшчы|Пшэмыслам II]] (1295—1296). Супраць яго выступілі Уладзіславаў Лакеток (так ён быў празваны за малы рост) і чэшскі кароль Вацлаў II. Пшэмысл распаўсюдзіў сваю ўладу на Вялікую Польшчу і Памор'е, але ў 1296 быў забіты ў выніку змовы магнатаў. Пасля нядоўгага валадарства Лакетка, скінутага польскімі феадаламі, каралём у 1300 стаў Вацлаў II Чэшскі (1300—1305), які захапіў Вялікую Польшчу. Па ўсіх польскіх абласцях ён разаслаў сваіх намеснікаў — старост, якія падпарадкоўваліся толькі каралю, што спрыяла цэнтралізацыі дзяржавы.
 
Уладзіслаў Лакеток тым часам не спыніў барацьбу. Вярнуўшыся з выгнання ў [[1305]], ён на чале венгерскіх атрадаў заняў у Кракаў. Лакетка прызналі Малая Польшча і Усходняе Памор'е. Аднак ужо ў 1308—1309 Усходняе Памор'е было занята крыжакамі, а ў 1311—1312 у Кракаве ўспыхнуў бунт партрыцыята, які прызнаў сваім каралём Яна Люксембургскага. Бунт кракаўскіх гараджан Лакеток жорстка падушыў, а ў 1314 далучыў да Малой Польшчы Вялікую Польшчу і пачаў барацьбу за аб'яднанне ўсіх польскіх земляў. У 1320 ён быў каранаваны польскай каронай (1320—1333). Каранаванне ўпершыню адбылася ў Кракаве.
 
Справу бацькі працягнуў яго сын — польскі кароль [[Казімір III Вялікі]] (1333—1370). Карыстаючыся пераважна дыпламатычнымі метадамі, ён вярнуў Польшчы Куявію і Добжынскую землі (1343), Мазовію (1351—1353), а таксама адабраныя Брандэнбургам гарады. У 1349 Казімір уварваўся ў Галіччыну, захапіў Львоў і Галіч. У 1360-я пад яго ўлада перайшлі Уладзімір-Валынскі і Камянец-Падольскі. У Львове ён пасяліў калонію армян, якія займаліся пасрэдніцкім гандлем паміж Усходам і Захадам: праз іх у Еўропу траплялі перац, прыправы, шоўк, персідскія дываны.
Радок 36 ⟶ 37:
Са смерцю Казіміра Вялікага дынастыя Пястаў перапынілася. Улада перайшла да прадстаўніка Анжуйскай дынастыі, венгерскага караля Людовіка I Вялікага з 1370 адначасова і караля польскага. Яшчэ ў 1355 ён выдаў прывілей, паабяцаўшы польскай арыстакратыі не ўводзіць надзвычайных падаткаў і пакрываць усе ваенныя выдаткі ў выпадку заняцця стальца. У 1374 ім быў выдадзены Кошыцкі прывілей, які вызваляў шляхту практычна ад усіх падаткаў, за выключэннем невялікага зямельнага падатку, што стварала асновы для развіцця шляхецкага самакіравання.
 
Пасля перыяду бескаралеўя (1382—1384) на прастол узышла дачка Людовіка — Ядвіга. МалопольскаяМалапольская шляхта, якая фактычна кіравала ў дзяржаве, прапанавала вял. кн. літоўскаму Ягайла руку Ядвігі і польскі сталец у абмен на заключэнне уніі з Польшчай. У 1385 у Крэўскім замку быў падпісаны дагавор, па якім Ягайла мусіў прыняць хрысціянства па каталіцкім абрадзе, ахрысціць Літву і ўключыць яе зямлі ў склад Польшчы. У 1386 ён быў каранаваны пад імем польскага караля Уладзіслава II (1386—1434), паклаўшы пачатак новай, Ягелонскай дынастыі, якая правіла ў Польшчы звыш 200 гадоў. Вялікае Княства Літоўскае дзякуючы палітыцы вял. князя Вітаўта (1392—1430), захавала сваю самастойнасць.
 
[[Крэўская унія]] згуляла сваю ролю ў барацьбе супраць Тэўтонскага ордэна, для якой і неабходна было аб'яднаць сілы абодвух дзяржаў. Падчас вайны 1409—1411, якая атрымала назву Вялікай, польска-літоўскае войска дасягнула значных поспехаў. Асабліва ўражлівай была перамога ў Грунвальда [[15 ліпеня]] [[1410]], калі загінула амаль усё кіраўніцтва Ордэна. Аднак плёнам перамогі польска-літоўская дзяржава не здолела ў поўнай меры скарыстацца. Падчас аблогі [[Марыенбург]]а (сталіцы Ордэна) пачаўся разлад паміж Ягайлай і Вітаўтам, літоўска-рускія харугвы пакінулі лагер абложваючых крэпасць. Мірны дагавор 1411 прадугледжваў вяртанне ВКЛ Жамойці, але частка страчаных падчас вайны земляў Ордэн атрымліваў назад.
 
У далейшым заключаны паміж Польшчай і ВКЛ саюз прыходзілася неаднаразова пацвярджаць. У [[1413]] была падпісана [[Гарадзельская унія]], па якой баяры ВКЛ і польскія паны абавязваліся выбіраць польскага караля або вялікага князя літоўскага па ўзаемнай дамоўленасці. Было вырашана таксама склікаць сумесныя польска-літоўскія соймы ў Любліне або ў Парчаве. Гарадзенская унія (1432) прызнавала Жыгімонта Кейстутавіча вял. кн. літоўскім.
 
Падчас свайго кіравання Ягайле некалькі раз прыходзілася задавальняць патрабаванні польскай шляхты, якая імкнулася да пашырэння сваіх правоў. У абмен на прызнанне за сваім сынам ад чацвёртага шлюбу — Уладзіславам — правоў на прастол Ягайла ў 1430 падпісаў прывілей, які гарантаваў асабістую недатыкальнасць шляхцічу, цяпер шляхціча было арыштоўваць без адпаведнага судовага выраку.
 
Пасля смерці Ягайла сталец заняў 10-гадовы [[Уладзіслаў III Варненчык|Уладзіслаў III]] (1434—1444), аднак краінай на працягу чатырох гадоў фактычна кіравала апякунская рада на чале з кракаўскім біскупам Збігневам Алесніцкім. Прыхільнік уніі з Венгрыяй, апошні спрыяў абранню Уладзіслава на вакантны з 1440 венгерскі сталец. Новы саюз залучыў Польшчу ў вайну з Турцыяй, падчас якой малады кароль загінуў.
 
Увесну 1445 польскім каралём пад імем Казіміра IV (1447—1492) быў абраны вял. кн. літоўскі [[Казімір Ягелончык]]. Каранаваўся ён толькі ў [[1447]], дабіўшыся змены ўмоў уніі на карысць ВКЛ. Баяры ВКЛ атрымалі тыя жа правы, што і польская шляхта.
Радок 63 ⟶ 64:
З 1520-х развіваецца рух экзэкуцыяністаў (прыхільнікаў экзэкуцыі законаў і экзэкуцыі маёмасцей). Экзэкуцыяністы выступалі за вяртанне каралеўскіх маёмасцей, раздадзеных магнатам Ягелонамі, і пашырэнне правоў шляхты, у тым ліку — за ўвядзенне права на выбары караля. У 1538 Жыгімонт Стары паабяцаў шляхце, што пасля смерці яго сына каралі будуць выбірацца і што ён не будзе надалей прымаць ніякіх рашэнняў без згоды сейма. Сейм 1562—1563 пастанавіў правесці экзэкуцыю маёмасцей: усё падораная пасля 1504 каралеўская маёмасць павінна было вярнуцца ў казну. Апошняе рашэнне не атрымалася да канца правесці ў жыццё: яно было сабатавана магнатамі. Тым не менш, актыўна развіваюцца ідэі [[шляхецкая дэмакратыя|«шляхецкай дэмакратыі»]] і «польскіх залатых шляхецкіх вольнасцей», распрацаваныя ідэолагамі шляхецкага руху, такімі, як [[Станіслаў Арыхоўскі]].
 
16 — 1-ая пал. 17 ст. былі таксама стагоддзямі развіцця польскай культуры, навукі і [[мастацтва]]. Цэнтрам засяроджвання польскай духоўнай эліты стаў Кракаўскі ўніверсітэт, у пачатку 15 ст. пераўтвораны па ўзоры Парыжскага і Пражскага, які меў у 16 ст. агульнаеўрапейскае значэнне. Сярод выпускнікоў універсітэта былі знакаміты польскі астраном [[Мікалай Капернік]], аўтар трактата «Аб звароце нябесных сфер» (1543) і паэт [[Ян Каханоўскі, паэт|Ян Каханоўскі]], якога звалі «сармацкім Арфеям з Чарналесся».
 
== Рэч Паспалітая ==
Радок 86 ⟶ 87:
У 1648 пачалося паўстанне ва Украіне, узначаленае Багданам Хмяльніцкім, якое неўзабаве перакінулася на ВКЛ. Багдан Хмяльніцкі звярнуўся на дапамогай да Расіі і 1 кастрычніка 1653 на рускім Земскім саборы было прынята рашэнне прыняць Украіну ў склад Расіі і абвясціць вайну Рэчы Паспалітай. 18 студзеня 1654 Пераяслаўская Рада абвясціла ўз'яднанне Украіны з Расіяй і ў тым жа годзе рускае войска пачала ваенныя дзеянні супраць Рэчы Паспалітай. Спачатку былі ўзяты гарады ВКЛ (Гомель, Магілёў, Смаленск і інш.). Скарыстаўшыся сітуацыяй вайну супраць Рэчы Паспалітай пачала і Швецыя (1655–1660). У кароткі тэрмін былі ўзяты Кракаў і Варшава і акупаваная вялікая частка Польшчы і ВКЛ. "Патоп", як назвалі гэта ўварванне, выклікаў уздым патрыятычных пачуццяў. Па ўсёй краіне пачалося ўсенароднае супраціўленне, партызанская вайна. У 1656 шведаў выбілі з Варшавы. Адначасова, не жадаючы ўзмацнення Швецыі, у вайну супраць яе ўступіла Расія, заключыўшы часовае перамір'е з Рэччу Паспалітай. У 1660 паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй у Аліве быў падпісаны мірны дагавор, паводле якога была прызнана страта Ліфляндыі з Рыгай. Прусія стала самастойнай дзяржавай.
 
У [[1658]] Расія аднавіла ваенныя дзеянні супраць Рэчы Паспалітай. Зацяжная вайна скончылася гэтак жа зацяжнымі перамовамі. Толькі ў 1667 было падпісана Андрусаўскае перамір'е, вынікі якога былі замацаваныя ў 1686 «вечным мірам». Да Расіі адыходзілі Смаленшчына (ад ВКЛ) і Левабярэжная Украіна з Кіевам (ад Польшчы). У 1668 зрокся стальца кароль Ян Казімір (1648–1668) і на пасад быў абраны Міхал Карыбут Вішнявецкі (1669–1673), які быў слабым правіцелем і таму цалкам задавальняў сенатараў. У гады яго кіравання рэзка ўзрасла асманская небяспека: туркі захапілі Камянец-Падольскі і дайшлі да Кракаўшчыны. Польшча змушаная была аддаць туркам Падольскае, Брацлавское ваяводства і частку ваяводства Кіеўскага. Мірны дагавор 1672 прадугледжваў таксама штогадовую выплату султану 22 тыс. чэрвоных злотых.
 
Працягнуў вайну з [[Асманская імперыя|Асманскай імперыяй]] таленавіты палкаводзец [[Ян Сабескі]], абраны пасля смерці Міхала польскім каралём (1674–1696). У сакавіку 1683 ім быў заключаны саюз з Габсбургамі, а ў верасні дзякуючы Яну III была знятая аблога з Вены. Асманскай экспансіі ў Заходнюю Еўропу быў пакладзены канец. Аднак і яму не атрымалася пераадолець унутрыдзяржаўныя бязладзіцы. Зрывы сеймаў толькі пачасціліся, а працу сейма ў 1688 нават не атрымалася пачаць. Такая сітуацыя цалкам задавальняла суседзяў Польшчы – Аўстрыю і Расію, якія не жадалі ў сябе пад бокам мець моцную дзяржаву. Таму яны актыўна ўмешваліся ў працэс абрання новага караля. Пасля смерці Яна Сабескага абедзве дзяржавы падтрымалі кандыдатуру саксонскага курфюрста Фрыдрыха Аўгуста, які і стаў польскім каралём пад імем Аўгуста II (1697–1733).
Радок 296 ⟶ 297:
 
== Польская Народная Рэспубліка ==
{{main| Польская Народная Рэспубліка}}
Канстытуцыя, зацверджаная Сеймам [[22 ліпеня]] [[1952]], замацавала сацыялістычную скіраванасць грамадскага развіцця краіны і асновы сацыялістычнага дзяржаўнага ладу. ПНР абвяшчалася дзяржавай народнай дэмакратыі, палітычную аснову якой складаюць Саветы (рады нарадовы) і Сейм – вышэйшы орган улады. Сейму падпарадкоўваўся калегіяльны орган – Дзяржаўная рада, пост прэзідэнта быў скасаваны. Прызнавалася існаванне трох эканамічных укладаў – сацыялістычнага (дзяржаўнага і кааператыўнага), дробнатаварнага і прыватнакапіталістычнага.
 
На выбарах у Сейм у кастрычніку 1952 па новай канстытуцыі барацьбы паміж кандыдатамі не было, ПОРП і яе саюзнікі выступалі адзіным спісам. Размеркаванне месцаў было загадзя ўзгодненае, прычым больш паловы з іх атрымала ПОРП. Сейм абраў старшынёй Дзяржрады А. Завадскага, старшынёй Рады міністраў – Б. Берута.
Радок 302 ⟶ 304:
Падчас рэалізацый Шасцігадовага плану былі дасягнуты пэўныя поспехі: пабудавана больш 500 буйных прамысловых аб'ектаў, паўсталі новыя галіны прамысловасці (аўтамабілебудаванне, суднабудаванне). У 1952 была створана Польская Акадэмія навук. У той жа час у сельскай гаспадарцы істотных паляпшэнняў не адбылося. Нягледзячы на дадзеныя Сейму канстытуцыяй шырокія паўнамоцтвы, на практыцы ён апынуўся пазбаўлены ўскладзеных на яго функцый. У 1952–1955 дэпутаты прынялі ўсяго 11 законаў, у то час як Дзяржрада выдала 115 дэкрэтаў. У грамадстве ўкараняўся культ асобы Сталіна.
 
Пасля смерці Сталіна[[Сталін]]а ў 1953 у розных пластах польскага грамадства стала нарастаць крытычнае стаўленне да палітыкі ПОРП. Партыі-саюзнікі выказвалі незадаволенасць сваім нераўназначным становішчам у сістэме дзяржаўнай улады. У прэсе разгарнулася шырокая дыскусія, удзельнікі якой выступалі супраць фальсіфікацыі гісторыі Польшчы. Высоўваліся патрабаванні пашырэння паўнамоцтваў сейма. У чэрвені 1956 успыхнуў страйк на машынабудаўнічым заводзе ў Познані, да якога далучыліся і іншыя працоўныя горада. Маніфестанты разграмілі будынак мясцовага камітэта ПОРП, атакавалі будынкі аддзяленняў дзяржбяспекі і міліцыі. Для падаўлення выступу ў Познань былі накіраваныя войскі.
 
Нарастанне палітычнага крызісу было прыпынена ў кастрычніку 1956 абраннем У. Гамулкі Першым сакратаром ЦК ПОРП. Быў абвешчаны новы курс партыі – "польскі шлях да сацыялізму", зместам якога станавілася дэмакратызацыя грамадскага жыцця і дэцэнтралізацыя кіравання эканомікай. ПОРП урэгулявала ўзаемаадносіны з каталіцкай царквой, да выканання абавязкаў прымаса вярнуўся кардынал З. Вышыньскі, арыштаваны ў 1953.
Радок 338 ⟶ 340:
 
== Сучасная Польшча ==
[[Выява:Europe location POL.png|thumb|right|300px|Сучасная Польшча]]
У снежні 1990 да ўлады прыйшлі кіраўнікі «Салідарнасці» на чале з Л. Валенсай, які быў абраны прэзідэнтам Польшчы ў выніку ўсенароднага галасавання ў другім туры. На сваёй інаугурацыі 22 снежня ён абвясціў стварэнне Трэцяй Рэчы Паспалітай (''III Rzeczpospolita''). Новым прэм'ерам стаў Я. К. Бялецкі, прыхільнік ліберальнай эканамічнай палітыкі.