II Усебеларускі з’езд Саветаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Andrei Schutt (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
'''Другі Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў'''. Адбыўся 13 — 17 снежня [[1920]] г. у [[Мінск]]у. Прысутнічалі 202 дэлегаты з рашаючым і 16 з дарадчым голасам.
 
Парадак дня: справаздача [[Ваенна-рэвалюцыйны камітэт|ВРК БССР]] ([[Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў|А. Р. Чарвякоў]]); бягучы момант і Савецкая Беларусь ([[Вільгельм Георгіевіч Кнорын|В. Г. Кнорын]]); аб сацыялістычным землеўпарадкаванні (А. С. Хаценка); аб харчовай палітыцы ў Беларусі (А. І. Адамайціс); аднаўленне прамысловасці (А. І. Вайнштэйн); народная асвета (М. Я. Фрумкіна); сацыяльнае забеспячэнне ([[Саламон Захаравіч Кацэнбоген|С. З. Кацэнбоген]]); арганізацыя савецкай улады на Беларусі (С. А. Мертэнс); аб правядзенні працоўнай павіннасці; аб рабоце кааператыўных арганізацый; выбары ЦВК БССР і дэлегатаў на Усерасійскі з'езд Саветаў; бягучыя справы.
 
З'езд адобрыў работу ВРК БССР, прыняў дадаткі да Канстытуцыі БССР, у якіх абвясціў вышэйшым органам улады рэспублікі з'езд Саветаў, а паміж з'ездамі — [[Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР|ЦВК БССР]], выканаўчым органам — [[Савет народных камісараў БССР|СНК БССР]] у складзе 15 наркаматаў. Устанавіў дзяржаўную манаполію на асноўныя віды прадукцыі, цвёрдыя цэны, Дзяржаўную нарыхтоўку і забеспячэнне насельніцтва прадметамі першай неабходнасці; падкрэсліў неабходнасць барацьбы са спекуляцыяй і ажыццяўлення поўнай нацыяналізацыі гандлю. Вызначыў задачы СНГ БССР у аднаўленні прамысловасці і транспарту. Зацвердзіў «Тэзісы па аграрным пытанні», у якіх прадугледжваў новыя, сацыялістыстычныя формы землекарыстання, надзяленне беззямельных і малазямельных сялян землямі былых памешчыцкіх гаспадарак, стварэнне саўгасаў. Ратыфікаваў Рыжскі прэлімінарны дагавор ад [[12 кастрычніка]] [[1920]] г. і пацвердзіў мандат ВРК БССР ураду РСФСР на права заключэння ад імя БССР міру. Прыняў зварот «Да працоўнага народа Беларусі». Выбраў ЦВК з 60 чалавек і 12 кандыдатаў, дэлегатаў на VІІІ Усерасійскі з'езд Саветаў.
 
== Крыніцы ==
Другі Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Т. 3. — Мн.: БелЭн, 1996. — С. 287—286.
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1918—1939)]]