Беларускі нацыянальны камітэт (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 35:
Практычна ўсе партыі і арганізацыі ў [[горад Мінск|Мінску]] і на падкантрольнай Часоваму ўраду тэрыторыі Беларусі (за выключэннем хіба што беларускіх нацыянальных) негатыўна аднесліся да ўзнікнення БНК і апублікавання яго праграмных дакументаў; выказаліся супраць права БНК на выступленне ад імя насельніцтва Беларусі<ref>''Сяменчык, М.Я.'' Грамадска-палітычнае жыцце ў Мінску (сакавік-красавік 1917 г.) : Вучэб. дапам.... С. 31.</ref>.
 
БНК меў права кааптацыі іншых членаў і новых арганізацый<ref>''Латышонак, А.'' Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХІ ст... С. 130.</ref>. Адзін з лідараў БНК [[Павел Аляксюк]] пазней адзначаў, што ''«камітэт толькі рэгістраваў закладзеныя арганізацыі і ўваходзіў у зносіны з імі»''<ref>Вольная Беларусь. — 1917. — № 8. — 21 ліпеня.</ref>. Акрамя прадстаўнікоў БСГ і [[Беларуская народная партыя сацыялістаў|БПНС]] да складу БНК з цягам часу далучаліся прадстаўнікі іншых беларускіх партый і арганізацый, якія ў значнай колькасці ўзнікалі ў тыя часы ў розных гарадах Беларусі і за яе межамі: [[Беларуская народная грамада]] ([[горад Масква|г. Масква]]), [[Саюз беларускай дэмакратыі]] ([[горад Гомель|г. Гомель]]), [[Беларускі нацыянальны камітэт, Магілёў|Беларускі нацыянальны камітэт]] ([[горад Магілёў|г. Магілёў]]), каталіцкая [[Беларуская хрысціянская дэмакратыя, 1917|Беларуская хрысціянская дэмакратыя]] ([[горад Санкт-Пецярбург|г. Петраград]]), [[Беларускі народны саюз]] ([[горад Віцебск|г. Віцебск]])<ref>''Латышонак, А.'' Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХІ ст... С. 130.</ref>.
 
=== Спробы распаўсюдзіць уплыў на сялянства Беларусі ===