ФК Харт оф Мідлатыян: Розніца паміж версіямі

шатландскі футбольны клуб
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(Няма розніцы)

Версія ад 14:30, 30 ліпеня 2015

Харт оф Мідлатыян (англ.: Heart of Midlothian F.C.) — шатландскі футбольны клуб з горада Эдынбург, прадстаўнік Прэм'ер-Лігі Шатландыі. Адзін з двух клубаў горада, якія прадстаўляюць вышэйшую лігу краіны, другі мае назва «Хайберніян». Хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Тайнкасл», які размяшчаецца ў эдынбургскім раёне Горгі. Стадыён з'яўляецца хатняй арэнай з 1886 года і змяшчае 17 420 гледачоў. У 2005 годзе літоўска-расійскі бізнесмена і банкір Уладзімір Раманаў выкупіў большую частку правоў на клуб у былога ўладальніка Крыса Робертсана. На сённяшні дзень клуб знаходзіцца пад вонкавым адміністрацыйным кантролем, паклаўшы канец уладанню клубам Уладзімірам Раманавым. Апошнім значным дасягненнем клуба лічыцца перамога ў Кубку Шатландыі ў 2012 годзе, дзе ў фінале «сэрцы» перамаглі свайго спрадвечнага суперніка клуб «Хайберніян» з лікам 5:1[1].

Хартс
Heartslogo.png
Поўная назва Heart of Midlothian Football Club
Мянушкі The Maroons, The Hearts, Hearts, The Jam Tarts, Jambos
Заснаваны 1874
Горад Эдынбург, Шатландыя
Стадыён Тайнкасл
Умяшчальнасць: 17 420
Прэзідэнт Эн Б’юдж[d]
Галоўны трэнер Робі Нільсан
Чэмпіянат Чэмпіянат прафесійнай лігі
2013—2014 Прэм'ер-Ліга, 12 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Гісторыя

Найбольш ранішняе згадванне клуба пад назвай Heart of Midlothian у спартыўным кантэксце было зроблена ў газете The Scotsman 20 ліпеня 1864 года, калі каманда The Scotsman і Heart of Midlothian праводзілі гульню ў крыкет. На сённяшні дзень невядома меў гэты клуб дачыненне да футбольнага ці не, але ў тыя часу ў Брытаніі шмат клубаў таксама добра гулялі ў іншых відах спорту[2]. «Хартс» быў заснаваны ў 1874 годзе. Па розных меркаваннях назва была ўзята ад папулярнай невялічкай танцавальнай залы[3], якая ў сваю чаргу так звалася па вядомым рамане сэра Вальтэра Скота «Сэрца графства Лётыян» (Heart of Midlothian).

Клуб пачаў мець сур'ёзныя фінансавыя праблемы ў лістападзе 2011 года, што азначала, што кіраўніцтва было не ў стане выплаціць ігракам заробную плату[4], і клуб быў выстаўлены на продаж[5]. Заробак за кастрычнік быў выплачаны позна, а заробак за лістапад ігракі ўбачылі толькі праз дваццаць дзевяць дзён, літаральна за дзень іх заробку за снежань[6]. Але і заробак за снежань таксама не быў выплачаны своечасова[7], з-за чаго прафсаюз ігракоў падаў скаргу ў кіраўніцтва шатландскай Прэм'ер-Лігі[8]. У гэты перыяд клуб параіў ігракам шукаць новы клуб[9]. 4 студзеня 2012 года кіраўніцтва Прэм'ер-Лігі загадала «Хартсу» выплаціць усе нявыплачаныя заробкі да 11 студзеня і настойвала, каб заработная плата студзеня павінна была быць выплачана ў тэрмін да 16 студзеня[10]. «Хартс» выплаціў усе заробкі 16 студзеня пасля продажу Эгерта Ёнсана ва «Вулверхэмптан Уондэрэрс»[11].

17 чэрвеня 2013 года «Хартс» быў перададзіны пад вонкавы кантроль, маючы пазыку ў памеры 25 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[12].

Фарм-клубы

Наступныя клубы раней прымыкалі да «Хартса», калі яны ўваходзілі ў холдынг Уладзіміра Раманава: «Каўнас» (Літва), «Партызан» (Беларусь).

Дасягненні

Склад каманды

Па стане на 11 лютага 2015 года

Паз. Імя Нар.
1   Бр Ніл Александэр 1978
2   ПА Калум Патэрсан 1994
3   Аб Кевін Мак-Хэці 1993
4   Аб Дэні Уілсан (капітан) 1991
5   Аб Алім Азцюрк 1992
6   ПА Маргаро Гаміс 1985
7   ПА Джэймі Уокер 1993
8   Нап Скот Робінсан 1992
9   Нап Суфіян эль-Хаснаўі 1989
10   ПА Джэйсан Хольт 1993
11   ПА Сэм Нікалсан 1995
12   Нап Білі Кінг 1994
13   Бр Джэк Гамільтан 1994
14   ПА Мігель Паларда 1986
Паз. Імя Нар.
15   ПА Скот Галахер 1989
16   Нап Гэры Олівер 1995
17   ПА Прынс Буабен 1988
18   Нап Дэйл Карык 1994
19   Нап Джэймс Кітынгс 1992
20   Нап Осман Соў 1990
21   ПА Кені Андэрсан 1992
22   Аб Брэд Мак-Кей 1993
23   Нап Джэнера Зэефойк 1990
26   Аб Ліям Гордан
30   Аб Джордан Мак-Гі 1996
32   Нап Алістэр Рой 1997
41   Бр Брын Холівел 1980
44   Аб Адам Экерслі 1985

Зноскі

Спасылкі

Шаблон:Склад ФК Хартс Шаблон:Трэнеры ФК Харт оф Мідлатыян Шаблон:Матчы ФК Харт оф Мідлатыян

Шаблон:Чэмпіёны Шатландыі па футболу