Фарамір: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 16:
Першы раз чытач знаёміцца з персанажам Фараміра ў [[Ітыліэн]]е, калі ён сустракае [[Фрода Бэгінс|Фрода]] і [[Сэм Гэмджы|Сэма]]. Ён зразумеў, што яны тыя самыя [[хобіт]]ы, пра якіх быў яго прароцкі сон. Фарамір схаваў іх у тайным сховішчы [[Хенет Анун]]. Там ён доўга распытваў Фрода і Сэма, і ўрэшце даведаўся, што з [[Рывендэл]]а з імі выйшла яшчэ сямёра, уключаючы яго брата [[Борамір]]а. Фарамір быў адным з лепшых палкаводцаў [[Гондар]]а, але ніколі не адмаўляў, што Борамір быў лепшым воінам. Яны выраслі сябрамі, нягледзячы на рознасць характараў яны не супернічалі. Фарамір быў не толькі воінам, але і знаўцам песень і легенд, нямала даведаўся ён ад Мітрандзіра, прычым [[Дэнетар II|Дэнетару]] здавалася, што ён больш схільны прыслухоўвацца да слоў [[Гэндальф]]а, чым да ўказанняў бацькі. Народ і воіны Гондара любілі яго як умелага палкаводца, які бег перад [[назгул]]амі.
 
З усяго пачутага, Фарамір зрабіў выснову — хобіты неслі легендарную [[Пярсцёнак Усеўладдзя|Пагібель Ісілдура]]. Фарамір распавёў пра сваю здагадку хобітам і даведаўся пра сапраўдную мэту паходу. Тут Фарамір паказвае сваё наймацнейшаенайвялікшае адрозненне ад брата. Ён кажа:
<blockquote>Ты можаш не баяцца. Я не вазьму гэту рэч, я не нагнуся за ёй, нават калі яна будзе ляжаць на дарозе. Калі б Мінас Тырыт гінуў і адзін я мог яго выратаваць, я б не адважыўся выкарыстаць зброю Чорнага Уладара дзеля славы. Такой славы мне не трэба, ведай гэта, Фрода - сын Дрога.</blockquote>
Фарамір усведамляе, што яго бацька не пахваліць яго за гэта рашэнне, але ўсё адно паступае паводле сумлення. Ён папярэджвае хобітаў пра старажытны жах на перавале [[Кірыт Унгал]] і пра свае асцярогі наконт [[Голум]]а. Акрамя таго, хобіты атрымліваюць яго ўладай дазвол на працягу года знаходзіцца ў землях [[Гондар]]а (гэты дазвол пазней пацвердзіць і зробіць пажыццёвым [[Арагорн]]).