Розніца паміж версіямі "Размовы з удзельнікам:J. C. Richter"

(→‎Просьба: адказ)
Калі ласка, не выдаляйце з прэамбул артыкулаў пра краіны поўную афіцыйную назву на беларускай і арыгінальных мовах. Шчыра дзякую за разуменне. --[[Удзельнік:Belarus2578|Ігар Барысавіч Цярэшчанка]] ([[Размовы з удзельнікам:Belarus2578|размовы]]) 22:39, 1 жніўня 2015 (MSK)
: Я прыбраў яе з Зімбабвэ, бо яна займала ледзь не палову прэамбулы, але ж, сапраўды, які асаблівы сэнс займаць месца поўнай назвай ў пачатку артыкула, калі яна з перакладамі ёсць зусім побач у шаблоне? --[[Удзельнік:J. C. Richter|J. C. Richter]] ([[Размовы з удзельнікам:J. C. Richter|размовы]]) 22:48, 2 жніўня 2015 (MSK)
:: Ну Вы і ў Славакіі яе прыбралі — прыйшлося потым аднаўляць. Поўная назва падаецца не толькі ў шаблоне, але і ў прэамбуле з 2 прычын: 1) шаблон-картка — дадатковы візуальны сродак (напрыклад, у мабільнай праграме на Андройд яна ўвогуле не адлюстроўваецца, пакуль на яе не націснеш), а поўная афіцыйная назва — інфармацыя надзвычай значная і важная; 2) пошук палягчаецца — і праз пошукавыя сайты, і праз уласна Вікіпедыю. Ну і ўвогуле, мы жа не абмежаваныя ў паперы, каб эканоміць на кожным слове. Зімбабвэ — гэта такое рэдкае выключэнне, бо на практыцы мала якая краіна мае больш за 4 дзяржаўныя мовы. Спадзяюся, мы дасягнулі кансэнсусу? =) --[[Удзельнік:Belarus2578|Ігар Барысавіч Цярэшчанка]] ([[Размовы з удзельнікам:Belarus2578|размовы]]) 00:42, 3 жніўня 2015 (MSK)