Каперы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
бібліяінфармацыя moved to Wikidata
Радок 9:
Найбольш вядомы англійскі капёр таго часу [[Фрэнсіс Дрэйк]] атрымаў пісьмовы дазвол каралевы [[Елізавета I|Елізаветы]] ў [[1571]] г. На све [[грошы]] ён падрыхтаваў два добра ўзброенныя [[Карабель|караблі]], на якіх у [[1572]] г. зрабіў некалькі нападаў на [[Карыбскае мора|карыбскае]] ўзбярэжжа [[Панама|Панамы]]. У выніку, з 73 членаў экіпажаў у Англію вярнулася толькі 30, але яны захапілі 7 тон [[срэбра]]. Прыклад Дрэйка быў настолькі захапляльным, што ў Англіі пачалі ўзнікаць прыватныя акцыянерныя таварыствы, якія рыхтавалі караблі для нападаў на іспанцаў. Ф. Дрэйк падрыхтаваў яшчэ 5 караблёў, прычым каралева ўнесла ў яго прадпрыемства свой асабісты пай - 400 [[Фунт стэрлінгаў|фунтаў]]. [[13 снежня]] [[1577]] г. яны пакінулі [[Горад Плімут, Англія|Плімут]]. Дрэйк здзейсніў кругасветнае плаванне, якое цягнулася да [[1580]] г. і прынесла акцыянерам 139 фунтаў чыстага прыбытку на кожны ўкладзены фунт. Каралева атрымала 80 тыс. фунтаў, у тым ліку карону, упрыгожаную каштоўнымі камянямі, якую Дрэйк паднёс як падарунак. У лісце да іспанскага караля [[Філіп II Габсбург|Філіпа]] яна тлумачыла, што рабаўніцтва ў [[Амерыка|Новым Свеце]] вядзецца не ёю, а яе падданымі на іх страх і рызыку. У [[1588]] г. капёры ўдзельнічалі разам з каралеўскім флотам у разгроме Непераможнай Армады.
 
Прыватныя дазволы на напады на [[хрысціянства|хрысціянскія]] краіны у XVI ст. таксама выдавала [[Асманская імперыя]] піратам Паўночнай [[Паўночная Афрыка| Паўночнай Афрыкі]]. Іх рэйды часцей скончваліся захопам [[рабства|рабоў]] і дасягалі на поўначы ўзбярэжжа [[Ісландыя|Ісландыі]]. Паслугамі [[Данія|дацкіх]] піратаў карыстаўся [[Іван IV Грозны|Іван IV]] пад час вайны са [[Швецыя]]й і [[Польшча]]й. Пры [[Жыгімонт II Аўгуст|Жыгімонце Аўгусце]] ў Польшчы дзейнічала спецыяльная камісія, якая выдавала падобныя дазволы. Большасць капёраў, якія іх атрымоўвалі, былі выхадцы з [[Горад Гданьск|Гданьска]]. Але пры [[Стэфан Баторый|Стэфане Баторыі]] польскімі патэнтамі таксама актыўна карысталіся і іншаземцы.
 
У XVII - XVIII стст. капёрства атрымала асабліва шырокі размах. Некаторы час стаўку на капёраў рабіла [[Францыя]], што ўзбагаціла французскіх [[карсары|карсараў]], аднак, не прынесла асаблівага плёну для развіцця каралеўскага флоту. У кан. XVIII - пач. XIX ст. патэнты на капёрскую дзейнасць супраць Вялікабрытаніі давалі [[ЗША]]. Пад час [[Грамадзянская вайна ў ЗША|Грамадзянскай вайны ў ЗША]] патэнты для нападу на караблі паўночных штатаў выдавалі [[Канфедэратыўныя Штаты Амерыкі]].