Раджастханцы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 31:
 
== Асаблівасці культуры ==
[[File:Rajasthan (6343365517).jpg|thumb|Традыцыйнае ткацтва]]
Асноўныя заняткі раджастханцаў залежаць ад [[клімат]]ычных умоў пражывання, [[рэлігія|рэлігіі]] і прыналежнасці да той ці іншай групы насельніцтва. На тэрыторыі [[Раджастхан]]а здаўна развівалася [[земляробства]], якое мела камерцыйны характар. Вырошчваюць [[Збожжавыя культуры|збожжавыя]], [[бабовыя]] і [[алей]]ныя культуры, [[бавоўна|бавоўнік]], расліны, з якіх атрымоўваюць натуральныя [[фарбы]]. Ужо са старажытных часоў вядома [[ірыгацыя]]. Паўкачавая форма [[жывёлагадоўля|жывёлагадоўлі]] характэрна для [[пустыня|пустынных]] і [[гара|горных]] мясцовасцяў, у астатніх выпадках мае дадатковы характар. Раджастханцы трымаюць [[курыца|курэй]], [[карова|кароў]], [[Каза свойская|коз]], [[Авечка свойская|авечак]], [[Вярблюды|вярблюдаў]], [[Свойская свіння|свінняў]], [[Конь свойскі|коняў]], [[Азіяцкі слон|сланоў]]. [[Паўліны|Паўлінаў]] трымалі пры дварах высакародных асоб для забаў. У нашы дні гэта птушка з'яўляецца нацыянальным сімвалам. У [[горад|гарадах]] і сельскай мясцовасці важнае месца займаюць традыцыйныя [[рамяство|рамёствы]] — [[ткацтва]], пляценне, апрацоўка [[метал]]аў і [[прыродны камень|каменю]], выраб [[кераміка|керамікі]], [[будаўніцтва]] і інш.