Пётр Уладзіміравіч Свентахоўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др + {{няма катэгорый}}, + {{тупіковы артыкул}}
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Пётр Свентахоўскі'''(1939-2006) - беларускі мастак.
 
П.Пётр Свентахоўскі нарадзіўся на Брэстчыне. Першыя крокі ў мастацтве зрабіў пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў [[Пётр Данэлія|Пятра Данэліі]] ў мастацкай студыі [[Брэст|Брэста]]. У 1950-я пачалі сцвярджацца новыя пластычныя прыёмы, з мінулага былі вернуты забытыя імёны. Творцы імкнуліся ў сваіх палотнах выказваць нязвыклае ім адчуванне свабоды. П.Данэлія актыўна працаваў, асабліва ў жанры пейзажа. ЁнВыкладаў «заразіў» студыйцаў творчым неспакоем. Адкрываў свет імпрэсіянізмуімпрэсіянізм, спакушаўвучыў эксперыментаваць з колерам. Пётр Свентахоўскі скончыў Мінскае мастацкае вучылішча і аддзяленне жывапісу ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Пасля выкладаў -- у Рэспубліканскай мастацкай школе-інтэрнаце, у Акадэміі мастацтваў, дзе да апошніх дзён жыцця вёў акадэмічны малюнак. Быў сакратаром па арганізацыйных пытаннях у Саюзе мастакоў. Вучні Петра Свентахоўскага -- У.Вішнеўскі, В.Мікіта, В.Ціханаў, У.Панцялееў, Г.Асташонак ды іншыя.
 
== Творчасць ==
Вайна, што прайшла праз дзяцінства мастака, натуральны для тых часоў пафас перамогі і павага да вайскоўцаў зрабілі адным з асноўных стрыжняў яго творчасці ваенную тэматыку. Яго першыя замалёўкі занатоўвалі выразныя твары і напружаныя паставы пагранічнікаў і танкістаў. Іх вобразы нібы вылепленыя фарбамі: столькі энергіі ўклаў аўтар у кожны мазок, столькі эмоцый перадаў нават у эцюдах. Змаганню беларусаў ён прысвяціў грунтоўныя шматфігурныя кампазіцыі «Трывога» (1966), «На заданне» (1985), «Подзвіг беларуса І.Ю.Філідовіча» (1985). Яго творы вылучалі эмацыянальнасць, імкненне паказаць найперш самаадчуванне чалавека ў экстрэмальных абставінах. Гэтая якасць мастакоўскага светапогляду праявілася ў больш позніх творах, калі П.Свентахоўскі зноў вярнуўся да ваеннай тэматыкі. Гармонія светабачання, глыбокае адчуванне радзімыРадзімы, шчымлівы ўспамінуспамін пра вясковае маленства вылучаюць многія работы П.Свентахоўскага. П.Свентахоўскі размяжоўваў натурнасць і ператварэнне. Мастак намаляваў разбураныя вежы Наваградскага замка і частку землянога валу. Мастацкая спадчына П.Свентахоўскага вельмі багатая і разнастайная. Мастак спрабаваў сябе і як партрэтыст (згадваю выявы Еўфрасінні Полацкай, Цішкі Гартнага, Леаніда Шчамялёва), пісаў нацюрморты. Ёсць карціны шырокага дыяпазону пачуццяў і настрояў.
 
== Меркаванні сучаснікаў ==
У.[[Уладзімір Басалыга]], старшыня Беларускага саюза мастакоў і бліжэйшы сябар П.Свентахоўскага, адзначыў: «Я заўжды зайздросціў яго смеласці, шырыні натуры, валоданню колерам -- здаецца, не вельмі яркім, але такім магутным па пластычнай напоўненасці. Зямля ў яго ляжыць так, што на яе, здаецца, можна абаперціся нагамі. Ён часта пісаў азёрныя краявіды, далёкія прасторы, неба над возерам. І штораз гэтыя матывы набывалі сваё адметнае гучанне. Я бачыў, як ён працаваў над батальнымі сцэнамі. Адчуваў іх дынаміку, напружанасць. Ён умеў перадаць трагізм. Умеў выказаць і замілаванасць спакойным краявідам. Ён любіў прыроду, зычліва і спачувальна ставіўся да людзей. Без гэтых уласцівасцей мастакоўскай і чалавечай душы іскрынкі цеплыні не зіхацелі б так выразна на ягоных палотнах».
 
== Крыніцы ==
Радок 14:
{{няма катэгорый}}
{{тупіковы артыкул}}
[[Катэгорыя:Мастакі Беларусі]]