Розніца паміж версіямі "Тамбора"

127 байтаў дададзена ,  5 гадоў таму
перанос без упарадкавання структуры
др (→‎Спасылкі: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| (5) using AWB)
(перанос без упарадкавання структуры)
'''Тамбо́ра'''<ref name="bel">{{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2002|том=15|старонкі=413|старонак=552|isbn=985-11-0251-2 (Т. 15)|тыраж=10&nbsp;000}}</ref> — [[стратавулкан]] у [[Інданезія|Інданезіі]] на [[Востраў Сумбава|востраве Сумбава]].
 
Вывяржэнне вулкана ў красавіку 1815 года — наймацнейшае вулканічнае вывяржэнне ў рэгістраванай гісторыі чалавецтва ([[магнітуда VEI]] 7).
 
== Вывяржэнне ў 1815 годзе ==
Магнітуда<ref>Паводле [[П. Хейдэрвары]].</ref> 10,1. Энергія выбуху 10<sup>27</sup> [[Эрг|эрг]]. Аб'ём выкінутага матэрыялу 50—185 км<sup>3</sup> (найбольш верагодна, больш за 100 км³).
 
=== Перад падзеямі ===
Перад вывяржэннем вышыня вулкану была ~4000 м. Ажыўленне вулканічнай дзейнасці пачалося не пазней за 1812 год, калі былі заўважаны газавыя струмені каля вяршыні.
 
=== Вывяржэнне ===
Першыя магутныя выбухі адбыліся 5.4.1815, іх гук быў чутны на адлегласці да 1400 км. Хмары попелу закрылі неба над вялікай тэрыторыяй. Масіўныя выпаданні попелу адбыліся на астравах [[Востраў Сумбава|Сумбава]], [[Востраў Ламбок|Ламбок]], [[Востраў Балі|Балі]], [[Востраў Мадура|Мадура]], [[Востраў Ява|Ява]].
 
Наступныя магутныя [[выбух]]і адбыліся 10.4, 11.4, 12.4.1815, яны адчуваліся на адлегласці да 1800 км. Неба над тэрыторыяй да 500 тыс. км было цалкам закрытая хмарамі попелу. Камяні вагой да 5 кг выкідаліся з кратэра на адлегласць болей за 40 км. На востраве [[Востраў Ламбок|Ламбок]] слой попелу дасягнуў 60 см. Палі, сады на тэрыторыі выпадання попелу былі цалкам знішчаны.
 
=== Пасля вывяржэння ===
Вышыня [[вулкан]]а зменшылася да 2850 м, утварылася кальдэра 6×6,5 км, глыбінёю 700 м. Загінула 92 тыс. чал., з іх 10 тыс. непасрэдна ў час выбухаў, а 82 тыс. у выніку неўраджаю і голаду.