Вікіпедыя:Праект:Правапіс: Розніца паміж версіямі

няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8:
* Збор усіх абмеркаванняў, якія вяліся ў Вікіпедыі на тэму правіпісу. Фарміраванне старонак "хуткіх адказаў" на тыповыя памылкі.
* Збор крыніц па тэме правапісу, вызначэнне іх значнасці.
 
== Правілы праекту ==
* Структура праекта з'яўляецца вольнай — кожны можа дадаць старонку з правілам, спісам крыніц. Тое, ці можна выкарыстоўваць змест гэтай старонкі як аргумент у спрэчных сітуацыях, вырашае супольнасць шляхам галасавання.
* Праект дапускае ўласныя даследаванні толькі ў стварэнні практычных транскрыпцый (і тыя прымаюцца супольнасцю). Усе старонкі з правіламі павінны падмацоўвацца крыніцамі.
* Кожная старонка павінна быць аднесена да пэўнага з трох раздзелаў (гл. "Структура праекта"). Пры стварэнні старонкі яе трэба дадаваць у спіс старонак раздзелу, і ў катэгорыю старонак абранага раздзелу.
* У праекце адсутнічаюць "старонкі пэўных удзельнікаў". Кожны можна ў любы момант змяніць змест любой старонкі, не пытаючыся дазволу. Аднак, калі старонка прынята ў якасці правіла супольнасцю, то непажадана рабіць праўкі, асабліва якія значна змяняюць сэнс тэксту. Уласныя даследдаванні пры дапрацоўцы павінны быць пацверджанымі супольнасцю паўторна.
 
== Структура праекта ==
Праект складаецца з трох частакраздзелаў:
* [[Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Правілы беларускай мовы|'''Правілы беларускай мовы''']]. У гэтым раздзеле выкладаюцца агульныя правілы беларускай мовы, асноўныя асаблівасці. Даюцца спасылкі на Правілы 2008, слоўнікі, вызначаецца сфера іх ужывання.
** [[Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Правілы беларускай мовы/Крыніцы|Крыніцы]] — спіс крыніц, згрупаваны паводле аўтарытэтнасці.