Вікіпедыя:Праект:Правапіс: Розніца паміж версіямі

(+)
Кожная крыніца можа мець адзін з наступных узроўняў аўтарытэтнасці:
* '''Максімальны'''. Напісанне згодна з крыніцай ні ў кога не выклакае сумненняў і супраціву. Звычайна, такімі крыніцамі становяцца аўтарытэтныя навуковыя працы па правапісу на дакладную тэматыку; аўтарытэтныя слоўнікі.
* '''Сярэдні'''. Такія крыніцы маюць шырокае прымяненне і распаўсюджанне, але іх асноўнай мэтай звычайна з'яўляюцца не замацаванне правапісу, таму памылкі могуць сустракацца. Напрыклад, БЭ, БелСЭ, ЭГБ і іншыя энцыклапедыі; афіцыйныя сайты арганізацый і інш.
* '''Нізкі'''. Пераважна аўтарскія праекты, якія не праходзілі сур'ёзнай навуковай рэцэнзіі. Напрыклад, слоўнікі і моўныя даведнікі неакадэмічных выдавецтваў. Звычайна маюць дарадчую ролю ў спрэчных выпадках.
* '''Уласная распрацоўка Вікіпедыі'''. Распрацоўваецца і прымаецца супольнасцю, можа прымяняцца ў выпадках, калі іншых крыніц бракуе.