Самуіл: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др iw
Радок 1:
[[Image:ПРОРОК САМУИЛ.jpg|right|200px]]
{{вызнч|1=Самуіл}} — легендарны прарок [[ізраільскія плямёны|ізраільскага народа]].
 
{{вызнч|1=Самуіл}} ({{lang-he|שְׁמוּאֵל}}) — легендарны [[Біблейскія прарокі|прарок]] [[ізраільскія плямёны|ізраільскага народа]].
 
Паводле [[Біблія|біблейскага]] падання быў вымалены ў бога набожным левітам з роду Каафа і яго жонкай Ганнай, якая доўгі час не магла зацяжарыць, і яшчэ ў дзяцінстве быў прызначаны сваімі бацькамі да духоўнай службы, выхаванне праходзіў пад наглядам першасвяшчэнніка і суддзі ізраільцян [[Ілья|Ільі]]. 3 імем Самуіла звязная гісторыя ўзнікнення яўрэйскай дзяржавы, у Бібліі сцвярджаецца, што ў часы судзейства Ільі пры ўсёй яго набожнасці і лагоднасці, якая даходзіла да бязвольнасці, рэлігійнае і грамадскае жыццё ізраільцян прыйшло ў заняпад і не адпавядала правілам боскага запавету, за што бог вырашыў падвергнуць іх самаму цяжкаму выпрабаванню. За пакланенне іншаземным паганскім багам і непавагу да сябе ён дараваў ваяўнічым [[філістымляне|філістымлянам]] перамогу над ізраільцянамі ў час іх міжусобнай вайны, а суддзю Ілью і яго сыноў пакараў смерцю. Самуіла ж як вернага і паслухмянага свайго служку зрабіў прарокам і пераемнікам Ільі на пасадзе суддзі ізраільскага народа. Да глыбокай старасці Самуіл мудра кіраваў народам і высока ўзняў яго дабрабыт. Але не такімі былі яго сыны, у выніку чаго народ, баючыся, каб пасля смерці Самуіла не аднавілася былое пры Ільі бязладдзе, стаў прасіць Самуіла, каб ён паставіў над імі цара. Самуіл пэўны час вагаўся, але пасля настойлівых просьбаў суайчыннікаў пагадзіўся і прызначыў царом [[Саул, цар іудзейскі|Саула]]. Калі ж памазаны ім цар не апраўдаў даверу, Самуіл быў вымушаны яшчэ пры жыцці Саула тайна памазаць у цары [[Давыд, цар іудзейскі|Давыда]]. Легенда адвяла прароку Самуілу 88 год жыцця, якое апісана ў першых раздзелах [[Першая кніга Царствы|першай кнігі «Царствы»]]. Біблейская традыцыя прыпісвае яму складанне [[Кніга Суддзі|кнігі «Суддзі»]].<ref>Скарына Ф. Творы:... С. 143.</ref>
 
 
{{зноскі}}
 
{{літ|1=|{{крыніцы/СкарынаТв|143}}|Від=Б}}
 
{{Біблейскія прарокі}}
 
 
[[Катэгорыя:Асобы]]
 
 
[[ar:صموئيل]]
[[ca:Samuel]]
[[cs:Samuel (Bible)]]
[[da:Samuel]]
[[de:Samuel (Prophet)]]
[[en:Samuel (Bible)]]
[[es:Samuel]]
[[eo:Samuelo]]
[[fr:Samuel]]
[[ko:사무엘]]
[[id:Samuel]]
[[it:Samuele]]
[[he:שמואל]]
[[mk:Самоил (пророк)]]
[[nl:Samuel]]
[[ja:サムエル]]
[[no:Samuel]]
[[pl:Samuel (postać biblijna)]]
[[pt:Samuel (Bíblia)]]
[[ru:Самуил (пророк)]]
[[simple:Samuel]]
[[fi:Samuel]]
[[sv:Samuel]]
[[uk:Самуїл]]
[[zh:撒母耳]]