Розніца паміж версіямі "Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі"

др
няма тлумачэння праўкі
др (рэкатэгарызацыя using AWB)
др
'''Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі''' (псеўданім і крыптанім: К.Душ; К. Д.; 27.3 (паводле іншых звестак 13(26).4.)[[1891]], [[Горад Глыбокае|г. п. Глыбокае]] Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер [[Віцебская вобласць]] — {{ДС|25|2|1959}}, {{МС|Вільнюс||}}) — беларускі [[палітычны дзеяч]], [[дыпламат]], [[рэдактар]], [[педагог]]. Лічыцца аўтарам [[бел-чырвона-белы сцяг|бел-чырвона-белага сцяга]].
 
== Біяграфічныя звесткі ==
У 1912 скончыў Віленскае рэальнае вучылішча, дзе далучыўся да беларускага руху. Іграў Крыніцкага ў «Паўлінцы» Я. Купалы. У 1912—18 вучыўся ў Пецярбургскім горным інстытуце. Адзін з актывістаў [[Беларускі навукова-літаратурны гурток|Беларускага навукова-літаратурнага гуртка]] студэнтаў Пецярбургскага ўніверсітэта. Удзельнічаў у выданні часопіса «Раніца». Паводле яго сведчання, стварыў эскіз беларускага нацыянальнага сцяга. У [[1917]] ўступіў у Беларускую сацыялістычную грамаду ([[БСГ]]), у чэрвені — кастрычніку 1917 член яе ЦК і прэзідыума. Удзельнік [[З'езд беларускіх нацыянальных арганізацый 1917|З'езда беларускіх нацыянальных арганізацый]] (сакавік 1917 г., Мінск), Усерасійскай дэмакратычнай нарады (верасень 1917 г., Петраград) і інш. У [[1918]] працаваў загадчыкам бежанскага аддзела [[Белнацкам]]а. Пасля распаду БСГ (лета 1918) у [[БПС-Р|Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў]]. З красавіка [[1919]] ў Вільні: член Беларускага нацыянальнага камітэта, старшыня [[ЦБРВГ|Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны]] (май — ліпень 1919), узначальваў камітэт [[БТДПВ|Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны]], адзін з ініцыятараў стварэння [[Беларуская вайсковая камісія|Беларускай вайсковай камісіі]]. Восенню 1919 — дыпламатычны прадстаўнік [[урад БНР|урада БНР]] у дзяржавах Балтыі, дзяржаўны сакратар ва ўрадзе [[В. Ластоўскі|В. Ластоўскага]]. Выкладаў у [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]] і на беларускіх настаўніцкіх курсах. У пачатку [[1921]] арыштаваны польскімі ўладамі. Вызвалены 7.2.1921; эміграваў у [[Літва|Літоўскую рэспубліку]] ([[Каўнас]]). У 1920—30-я г. працаваў у міністэрствах беларускіх спраў, замежных спраў, сувязі Літвы, адзін з кіраўнікоў Беларускага цэнтра ў Літве, Літоўска-Беларускага таварыства. У 1927 скончыў Літоўскі ўніверсітэт (Каўнас).