Заходне-Украінская Народная Рэспубліка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Бітва за Львоў: вікіфікацыя
→‎Эміграцыя: вікіфікацыя
Радок 152:
[[21 лістапада]] гэтага года пад ціскам польскага боку быў складзены «Дагавор паміж саюзнымі дзяржавамі і Польшчай па Усходняй Галічыне», паводле якога рэгіён на 25 гадоў уваходзіў у склад Польшчы, захоўваючы статус тэрытарыяльнай аўтаноміі. Па заканчэнні гэтага тэрміна статус гэтых зямель мусіў вызначацца шляхам самавызначэння мясцовага насельніцтва.
 
[[8 снежня]] [[1919]] года Найвышэйшая Рада Антанты, прызнаўшы ўсходняй мяжою [[Лінія Керзона|Лінію Керзона]], юрыдычна зацвердзіла замацаванне на баку Польшчы тэрыторый, на якія прэтэндавалі тагачасныя ўкраінскія нацыянальныя арганізацыі: [[Холмшчына|Холмшчыны]], {{нп3|[[Лемкаўшчына|Лемкаўшчыны|uk|Лемківщина}}]], паўднёвага [[Падляшша]] і {{нп3|Надсанне|Надсання|uk|Надсяння}}.
 
[[1 жніўня]] [[1920]] года ў Вене быў сфарміраваны замежны (экзыльны) ўрад Дыктатара ЗУНР, галоўная мэта якога — дамагацца аднаўлення незалежнасці ЗУНР дыпламатычнымі сродкамі. Яўген Петрушэвіч склаў часовы ўрад для Усходняй Галічыны: сакратар замежных спраў — {{нп3|Сцяпан Вытвіцкі|С. Вытвіцкі|uk|Витвицький Степан}}, сакратар палітычнай прапаганды — К. Лявіцкі, сакратар унутраных спраў, судаводства — А. Ганінчак, сакратар фінансаў і гандлю — В. Сінгалевіч. Быў сфарміраваны дарадніцкі Савет, у якую ўваходзіла сем членаў Нацыянальнай Рады.