Розніца паміж версіямі «Бітва пад Хацінам (1621)»

2 720 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
др
дапаўненне
др (дапаўненне)
Камандаванне Рэчы Паспалітай прыняло тактыку абароны пяхотай на земляных валах табара, і контратакаў конніцай, асабліва гусарыяй, пад агнявым прыкрыццём з валоў. Атаманскае войска раз за разам штурмавала табар, і некалькі разоў было блізкае да прарыву, як, напрыклад, пры шутрме 7 верасня, калі Хадкевіч асабіста павёў у контратаку тры гусарскія і адну [[райтарыя|райтарскую]] [[харугва, войска|харугвы]]. Запасы ў табары вычэрпваліся і расказваецца легенда, што ў дзень падпісання перамір'я ў табары не было ані харчу, ані фураж, і заставалася толькі адна бочка [[порах]]у.
 
[[Файл:Chocim treaty.JPG|right|thumb|220 px|Ф. Смуглевіч. Падпісанне Хоцінскай мірнай дамовы, 1785]]
== крыніцы ==
== Хоцінскае мірнае пагадненне. Наступствы вайны ==
[[29 верасня]] паміж камандаваннем польска-казацкіх і турэцка-татарскіх войскаў пачаліся перамовы аб заключэнні міру. Яны скончыліся падпісаннем [[Хоцінскі мірны дагавор|пагаднення]] [[9 кастрычніка]] [[1621]] года. Раніцай 10 кастрычніка армія Асмана II пакінула свае пазіцыі. Па мірным дагаворы бакі дамаўляліся аб аднаўленні дыпламатычных сувязяў. Мяжа паміж Рэччу Паспалітай і [[Турцыя]]й ўсталёўвалася па рацэ Днестр; Турцыі і Крымскаму ханству забаранялася здзяйсняць набегі на ўкраінскія і польскія землі; запарожцам забаранялася здзяйсняць паходы на Крым і Турцыю.
 
11 кастрычніка Станіслаў Журавінскі і [[Якуб Сабескі]] прынялі ўдзел у казацкай радзе, дзе дапавялі аб заключаным польска-турэцкім пагадненні. У ноч з 11 на 12 кастрычніка ўсе казакі таемна перабралася на левы бераг Днястра і сталі пад {{нп3|Брага (Кам'янець-Подільський район)|Брагай|uk|Брага (Кам'янець-Подільський район)}}{{sfn|Сас, Кіркене. Бітва за Цэнтральную Еўропу|2011|с=125}}.
 
Наступствы Хоцінскай бітвы мелі вялікае міжнароднае значэнне. Гэтая бітва прымусіла Турцыю адмовіцца ад планаў заваёвы Еўропы. Разгром турэцкага войска пад Хоцінам прывёў да ўнутранага палітычнага паслаблення султанскай улады. Ужо вясной 1622 супраць Асмана II успыхнуў ваенны мяцеж, у выніку якога ён быў задушаны{{sfn|Сас, Кіркене. Битва за Центральну Європу|2011|с=128}}, а на трон вярнуўся яго дзядзька [[Мустафа I]].
 
{{зноскі}}
 
== Крыніцы ==
* J. Cichowski, A. Szulczynski. Husaria. — Warszawa, WMON, 1977. — 267 с., іл.