Паўзуны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 30:
 
Вывучае паўзуноў [[герпеталогія]].
 
== Дыхальная сістэма ==
У рэптылій органамі дыхання служаць [[лёгкія]], у большасці з іх [[скура]] сухая і ў газаабмене не ўдзельнічае. Лёгкія яшчарак і змей маюць ячэйкавыя ўнутраныя сценкі, якія значна павялічваюць дыхальную паверхню. У чарапах і кракадзілаў унутраная поласць лёгкіх падзелена сістэмай перагародак, якія надаюць лёгкім губкавую будову. У водных чарапах, якія маюць панцыр, функцыю дадатковых органаў дыхання выконваюць нарасці глоткі і анальныя пузыры з вельмі развітой капілярнай сеткай. У рэптылій удасканалены паветраносныя шляхі і механізм дыхання. Ад гартані ў іх адыходзіць трахея (дыхальнае горла), яна дзеліцца на 2 бронхі, што вядуць у лёгкія. Вентыляцыя лёгкіх забяспечваецца за кошт усмоктвальнай работы грудной клеткі, якая расшыраецца ў выніку скарачэння міжрэбернай і брушной мускулатуры. Інтэнсіўнасць дыхання залежыць ад знешняй тэмпературы і стану жывёл. З павышэннем тэмпературы частата дыхання звычайна ўзрастае, што, відаць, звязана не толькі з павелічэннем абмену рэчываў, але і з некаторай тэрмарэгуляцыяй арганізма.
 
== Крывяносная сістэма ==