Марк Шагал: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: катэгорыя
Няма тлумачэння праўкі
Радок 31:
Пачатковую адукацыю атрымаў традыцыйную яўрэйскую — па [[Тора|Торы]], [[Талмуд]]у, з вывучэннем старажытнаяўрэйскай мовы. Увосені [[1900]] паступіў у гарадское чатырохкласнае вучылішча з рамесным ухілам, дзе дасягнуў поспехаў толькі ў [[маляванне|маляванні]] і [[геаметрыя|геаметрыі]]. У сям'і Шагалаў маляванне ў адпаведнасці з догмамі [[іўдаізм]]у лічылася грэшным заняткам. Тым не менш, маці згадзілася з жаданнем сына і сама прывяла яго ў [[Віцебская школа-майстэрня Іегуды Пэна|школу-майстэрню Іегуды Пэна]], дзе ён правучыўся два месяцы. У [[1907]] Марк Шагал накіраваўся працягваць мастацкую адукацыю ў [[Санкт-Пецярбург]]. Вучыўся ў рысавальнай школе пры [[Таварыства заахвочвання мастацтваў|Таварыстве заахвочвання мастацтваў]], у прыватнай школе [[А. Званцава]]й.
 
У [[1910]] Марк Шагал паехаў у [[Парыж]], дзе наведваў даступныя ўсім жадаючым, так званыя «свабодныя Акадэміi» — знакамітую [[Гранд Шам'ер]] на [[Манпарнас]]е i [[Ла Палет]]. Але галоўнай яго акадэміяй сталі [[Луўр]] з палотнамі старых мастакоў, мастацкія салоны i лаўкі Парыжу, у якіх можна было ўбачыць палотны [[імпрэсіянізм|імпрэсіяністаў]], [[постімпрэсіяністПостімпрэсіянізм|постімпрэсіяністаў]]аў i [[авангард]]а [[1900-я|1900-х]] гадоў. У 1912 Марк Шагал упершыню прыняў удзел у [[Асенні Салон|Асеннім Салоне]].
 
Летам [[1914]] ён вярнуўся ў Віцебск. Пасля рэвалюцыі з рэкамендацыі [[А. Луначарскі|А. Луначарскага]] прызначаны паўнамоцным прадстаўніком па справах мастацтваў Віцебскай губерні. Стварыў [[Віцебская народная мастацкая школа|Віцебскую народную мастацкую школу]] і ўзначальваў яе некаторы час. З [[1919]] кіраваў «Вольнай майстэрняй жывапісу», дапамагаў у стварэнні [http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%92%D0%B8%D1%82%D0%B5%D0%B1%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%BC%D1%83%D0%B7%D0%B5%D0%B9_%D1%81%D0%BE%D0%B2%D1%80%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D0%BE_%D0%B8%D1%81%D0%BA%D1%83%D1%81%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0 Віцебскага музею сучаснага мастацтва], кіраваў мастацкім афармленнем Віцебска ў гонар гадавіны рэвалюцыі. У чэрвені [[1920]] Марк Шагал пераехаў у [[Масква|Маскву]], афармляў спектаклі i глядзельную залу Камернага яўрэйскага тэатра, выкладаў у працоўнай калоніі для беспрытульнікаў «III Інтэрнацыянал» пад Масквой.
[[Image:VitebskVKhU.jpg|thumb|Будынак ''Народнага мастацкага вучылішча'', дзе быў размешчаны Віебскі музей сучаснага мастацтва]]
[[Image:VitebskVKhU.jpg|thumb|right|The building of the ''People's Art School'' where the Vitebsk Museum of Modern Art was situated]]
У [[1922]] Марк Шагал з сям'ёй пераехаў у [[Берлін]], дзе яшчэ ў 1914 адбылася яго выстаўка і засталіся работы, а ў [[1923]] пераехаў у Парыж. З гэтага часу сталіца Францыі стала для яго ўжо больш чым «другі Віцебск». Мастак шмат працаваў, падарожнічаў па Францыі і за яе межамі. У [[1930-я]] гады адбыліся яго першыя рэтраспектыўныя выстаўкі. Мастак быў узнагароджаны першымі прэміямі. У [[1940]] [[МузейНью-Ёркскі музей сучаснага мастацтва, Нью-Ёрк|Музей сучаснага мастацтва]] ў [[Нью-Ёрк]]у запрасіў Шагала ў [[ЗША|Амерыку]], і ў чэрвені 1941 разам з сям'ёй і сваімі работамі ён адплыў у Нью-Ёрк, дзе ў 1943 сустрэўся з членамі яўрэйскага антыфашысцкага камітэта [[С. Міхаэлс]]ам і [[Іцык Фефер|І. ФеферФеферам]]ам, якія прыехалі з Масквы ў Амерыку, і перадаў з імі на радзіму «Письмо моему родному Витебску».
 
У [[1947]] Марк Шагал упершыню пасля вайны прыехаў у Парыж у сувязі з адкрыццём сваёй рэтраспектыўнай выстаўкі, арганізаванай Музеем сучаснага мастацтва, а ў [[1948]] вярнуўся ва Францыю назаўсёды. Менавіта ў гэты перыяд яго творчасць набыла сусветную вядомасць. Адна за другой адбываюцца выстаўкі жывапісу, графікі, скульптуры мастака. Ён удастойваецца ганаровых званняў i ўзнагарод, сярод якіх — вышэйшая ўзнагарода Францыі [[Вялікі крыж Ганаровага Легіёна]]. На працягу 1950-1970-х гг. ён выканаў мноства [[вітраж]]оў i керамічных [[пано]] для вядомых сабораў Францыі.