Розніца паміж версіямі "Пскоўская рэспубліка"

др
+ лінк
др (+ лінк)
др (+ лінк)
У VІІ-VIІI ст. акрэсленую тэрыторыю, аж да паўднёвых берагоў Чудскага возера засялілі [[крывічы]]. Яны ўвесь час кантактавалі з мясцовымі фіна-ўгорскімі плямёнамі і таму склалі асобную групу пскоўскіх крывічоў. Упершыню пскоўскія крывічы згадваюцца ў [[Аповесць мінулых часоў|"Аповесці мінулых часоў"]] пад [[859]] у сувязі з іх сумесным паходам на [[Візантыя|Візантыю]] ў складзе войска кіеўскіх князёў [[Алег, князь|Алега]] і [[Ігар, князь|Ігара]]. Пад 862 у летапісе згадваецца вараг Трувор, што пасяліўся сярод пскоўскіх крывічоў на гарадзішчы, якое ў яго гонар названае Труворавым. Пазней (у 1329) тут будуецца каменная цвярдыня, што дайшла да нашых дзён і ўзнікае горад [[Ізборск]], які ў кан. XIV - пач. XV ст. меў пасады і гарадскі могільнік.
 
У VІІІ ст. ўзнікае гарадское паселішча пад назвайгорад [[Пскоў]], на высокай скале ў сутоцы рэчак Вялікай і Пскавы. Горад быў буйным рэлігійным цэнтрам у крывіцкіх землях. Першы раз у летапісе Пскоў згадваецца пад 903 годам. З Х ст. ён у складзе Кіеўскай Русі, а з ХІІ ст. належыць Наўгародскай дзяржаве. У [[1240]] горад захапілі крыжакі, але ў [[1242]] яго вызвалілі войскі ноўгарадскага князя [[Аляксандр Неўскі|Аляксандра Неўскага]].
 
Вялікі ўклад у атрыманне Псковам незалежнасці ад Ноўгарада зрабіў князь [[Даўмонт]]. Гэты Нальшчанскі князь у 1263 забіў [[Міндоўг]]а, заснавальніка [[ВКЛ]] і ў [[1265]] з дружынай у 300 чалавек уцёк у Пскоў, ратуючыся ад войска сына Міндоўга – [[Войшалк]]а. У 1266 ён прымае хрысціянства і імя Цімафей і абіраецца князем. Доўгі час ён ваюе з крыжакамі, а таксама з [[Полацкае княства|Полацкам]] і нават забівае Полацкага князя [[Гердзень|Гердзеня]]. Пасля смерці князя кананізавалі як Святога Цімафея – абаронцу Пскова, а яго меч лічыўся сімвалам незалежнасці.