Розніца паміж версіямі "Пскоўская рэспубліка"

др
лінк
др (+ лінк)
др (лінк)
У часы [[Гедзімін]]а Пскоў хацеў канчаткова вызваліцца з залежнасці ад Ноўгарада і таму яго адносіны з ВКЛ значна палепшыліся. Актыўна памагаў пскоўцам зяць Гедзіміна [[Давыд Гарадзенскі]]. Калі крыжакі ў [[1323]] асадзілі Пскоў, ён адагнаў іх ад горада і знішчыў сценабітныя машыны крыжакоў.
 
У [[1341]] пскоўцы звярнуліся па падтрымку да [[Альгерд]]а, і ён прыйшоў ім на дапамогу разам з [[Кейстут]]ам. Сын Альгерда [[Андрэй Альгердавіч|Андрэй]] быў ахрышчаны і стаў пскоўскім князем з 1342 па 1345. Яго намеснікам быў таксама выхадзец з ВКЛ – Юры Вітаўтавіч. У [[1342]] пры абароне Пскова ад крыжакоў загінуў сын полацкага князя Воіна – Любка.
 
У выніку ўдзелу Пскова ў барацьбе супраць [[Лівонскі ордэн|Лівонскага ордэна]] яго ўплыў істотна павялічыўся, што ў выніку прывяло да яго фактычнай аўтаноміі. У [[1348]] пасля падпісання з Ноўгарадам Болатаўскай дамовы, Пскоўская дзяржава канчаткова стала незалежнай. Аднак духоўная ўлада засталася ў руках наўгародскага ўладыкі, які раз у тры гады прыязджаў у Пскоў і здзяйсняў царковны суд.