Розніца паміж версіямі "Пскоўская рэспубліка"

др
няма тлумачэння праўкі
др (час існавання)
др
{{вызнч|1=Пскоўская рэспубліка}} існавала ў паміж другой паловай XIII ст. і першай паловай XVI ст. на тэрыторыі ўздоўж рэк Вялікая і Нарова (сучасн. [[Пскоўская вобласць]] Расіі).
 
У VІІ-VIІI ст. акрэсленую тэрыторыю, аж да паўднёвых берагоў Чудскага возера засялілі [[крывічы]]. Яны ўвесь час кантактавалі з мясцовымі фіна-ўгорскімі плямёнамі і таму склалі асобную групу пскоўскіх крывічоў. Упершыню пскоўскія крывічы згадваюцца ў [[Аповесць мінулых часоў|"Аповесці мінулых часоў"]] пад [[859]] у сувязі з іх сумесным паходам на [[Візантыя|Візантыю]] ў складзе войска кіеўскіх князёў [[Алег, князь|Алега]] і [[Ігар, князь|Ігара]]. Пад 862 у летапісе згадваецца вараг Трувор, што пасяліўся сярод пскоўскіх крывічоў на гарадзішчы, якое ў яго гонар названае Труворавым. Пазней (у 1329) тут будуецца каменная цвярдыня, што дайшла да нашых дзён і ўзнікае горад [[Ізборск]], які ў кан. XIV - пач. XV ст. меў пасады і гарадскі могільнік.